Дыплом і грашовая прэмія

Пераможца конкурсу «Сельской газеты» і БРК прафсаюза работнікаў АПК – лепельская МТФ «Заазер'е»

— Рублём! — коратка адказвае яна. — У нас па расцэнках за малако сортам «экстра» аплата ўдвая большая, чым за звычайнае. Вось і стараюцца ўсе — ад аператара да прыбіральшчыцы. Малако здаём толькі гэтым сортам, надоі ад каровы — 20—22 кілаграмы ў суткі. Зарплата даяркі — ад 6 да 7 мільёнаў рублёў у месяц.

Не пакрыўджаны і іншыя работнікі. Улічваючы, што ферма новая, ідзе, па сутнасці, абкатка абсталявання ў вытворчым рэжыме, вялікая нагрузка кладзецца на слесараў. Яны, а гэта Анатоль Сіротка і Аляксандр Крывец, — не падводзяць: абслугоўваюць нават і самі робаты. А калі што складанае, Святлана Лейко выклікае наладчыкаў фірмы. Дарэчы, яна сама хоць і на акладзе, але кожны месяц атрымлівае прэмію за якасць прадукцыі. А гэта амаль палова зарплаты.

Даенне кароў вядзецца кругласутачна, а таму кожная змена здае наступнай свой участак па ўсіх строгіх правілах. Тут калі схітрыш, то абманеш самога сябе. Але такога не бывае. Калектыў падабраўся дружны, прафесійны. 

Таму і не дзіўна, што пры падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Парадак на зямлі», аб’яўленага рэдакцыяй «Сельской газеты» і БРК прафсаюза работнікаў АПК, у намінацыі «Лепшая ферма» выйшаў у пераможцы, менавіта, калектыў МТФ «Заазер’е». Яму ў сераду ўручаны Дыплом і грашовая прэмія .

Выступаючы на цырымоніі ўзнагароджання, старшыня БРК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Навумчык падзякаваў калектыў за работу, а дырэктара ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат» Аляксандра Міхайлоўскага і кіраўніка сельгасвытворчага філіяла Аляксандра Быкава за ўмовы працы жывёлаводаў.

— Ваш калектыў даказаў, што належны парадак можна зрабіць. Трэба толькі захацець. Ваша работа — прыклад для іншых, — сказаў намеснік галоўнага рэдактара «Сельской газеты» Мікалай Шчэрбачэня.

На прэмію калектыў фермы купіў мэблю для міні-кафэ, якое неўзабаве будзе адчынена ў свабодным памяшканні.

Трэба зазначыць, што ў СВФ «Заазер’е» ёсць яшчэ адна МТФ з робатамі на тысячу кароў і некалькі іншых звычайных фермаў. Філіял прадае 40 працэнтаў малака ад раённага аб’ёму.

Старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў паведаміў, што ў мінулым годзе ўдалося ўвесці ў строй гаспадарках раёна 3 новыя МТФ на 400 галоў кожная. Гэта, а таксама якасныя кармы, дазволілі павялічыць за 4 месяцы сёлятняга года валавую прадукцыю малака на 7,5 працэнта, а продажу — на 14. У гэтыя майскія дні названыя лічбы яшчэ больш выраслі. Вал складае 114 працэнтаў, продаж — 120 працэнтаў. Ад каровы ў суткі дояць 15,2 кілаграмы, што больш на 1,6 кілаграма да адпаведнага леташняга перыяду.

ААТ «Лепельскі малочна-кансервавы камбінат» вырабляе сухое малако, 90 працэнтаў якога ідзе на экспарт у 21 краіну свету.

Атрыманая выручка дазваляе развіваць і мадэрнізаваць уласную вытворчасць, аказваць дапамогу гаспадаркам раёна.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter