Двор — не аўтастаянка
28.04.2004
На пытанне нашай чытачкі адказвае старшы інспектар упраўлення ДАІ Мінгарвыканкома Жанна Трайно:
— Паводле Правілаў дарожнага руху, калі ў двары няма знакаў, якія забараняюць прыпынак ці стаянку, і калі машыны не перашкаджаюць праезду спецыяльнага транспарту (машын “хуткай дапамогі”, міліцэйскіх і пажарных), стаянка ў двары дазваляецца. Але заезд машын на зялёныя газоны забаронены. Парушэнне гэтага правіла цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць – штраф у памеры ад 0,5 до 3 базавых велічынь.
Акрамя Правілаў дарожнага руху, стаянку аўтамабіляў у сталічных дварах рэгламентуе рашэнне Мінгарвыканкома N 1330 ад 9 снежня 1998 года. Паводле яго, забаронена паркоўка транспартных сродкаў на ўнутрыдваровых праездах з боку, непасрэдна прылягаючага да жылой забудовы (карацей кажучы, з боку жылога дома), а таксама на разваротных пляцоўках і перад кантэйнернымі пляцоўкамі ў радыусе 10 метраў. Кантралююць жа аўтааматараў раённыя падраздзяленні ДАІ.