Двор — не аўтастаянка

«Наша праблема звыклая для буйнога горада: у двары няма спецыяльнай пляцоўкі для аўтатранспарту. Таму пытанне з “начлегам” машын аўтааматары вырашаюць вельмі проста: ставяць іх у любое вольнае месца, нават пад вокны кватэр, пад дрэвы ў зялёнай зоне. Адкажыце, калі ласка, ці існуюць нормы размяшчэння аўтатранспарту ў дварах жылых дамоў? Якая арганізацыя кантралюе іх выкананне?
На пытанне нашай чытачкі адказвае старшы інспектар упраўлення ДАІ Мінгарвыканкома Жанна Трайно: — Паводле Правілаў дарожнага руху, калі ў двары няма знакаў, якія забараняюць прыпынак ці стаянку, і калі машыны не перашкаджаюць праезду спецыяльнага транспарту (машын “хуткай дапамогі”, міліцэйскіх і пажарных), стаянка ў двары дазваляецца. Але заезд машын на зялёныя газоны забаронены. Парушэнне гэтага правіла цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць – штраф у памеры ад 0,5 до 3 базавых велічынь. Акрамя Правілаў дарожнага руху, стаянку аўтамабіляў у сталічных дварах рэгламентуе рашэнне Мінгарвыканкома N 1330 ад 9 снежня 1998 года. Паводле яго, забаронена паркоўка транспартных сродкаў на ўнутрыдваровых праездах з боку, непасрэдна прылягаючага да жылой забудовы (карацей кажучы, з боку жылога дома), а таксама на разваротных пляцоўках і перад кантэйнернымі пляцоўкамі ў радыусе 10 метраў. Кантралююць жа аўтааматараў раённыя падраздзяленні ДАІ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter