Беларускія альпіністы на пачатку мая падняліся на гімалайскую гару Сток Кангры (6153 м)

Двое на вяршыні

Беларускія альпіністы на пачатку мая падняліся на гімалайскую гару Сток Кангры (6153 м)
Беларускія альпіністы на пачатку мая падняліся на гімалайскую гару Сток Кангры (6153 м)

Пра тое, што альпіністы на пачатку мая ўзышлі на вяршыню Сток Кангры ў індыйскіх Гімалаях, паведамляў у СМІ кіраўнік беларускай экспедыцыі Сяргей Варывода. З публікацый у інтэрнэце вынікае: з-за небяспекі падземных штуршкоў давялося павялічыць хуткасць пад’ёму, мала было часу і на акліматызацыю — вось і давялося рызыкаваць. Гэта, па словах альпініста, было першае ў Беларусі ўзыходжанне на гімалайскі шасцітысячнік не ў сезон і без папярэдняй акліматызацыі: за тры дні.

На вяршыню 4 мая ў 13.10 падняліся бізнесмен Андрэй Аноп і першакурснік Беларускага дзяржуніверсітэта інфарматыкі ды радыёэлектронікі Аляксей Варывода. І хоць пабывала на гары адна звязка, у альпінізме гэта: “залік” экспедыцыі.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter