Дваццаць год РАЗАМ!

Сённяшні нумар, які супадае з дваццатым днём нараджэння “Народнай газеты”, мы рабілі для Вас, шаноўныя чытачы, з асаблівым натхненнем і пачуццём адказнасці. Гэты нумар – і святочны, і... звычайны. Такі, які мы стараемся рабіць усе пяць дзён кожны тыдзень. Калі Вам спадабаецца – гэта будзе самы дарагі для нас падарунак. Бо, абраўшы кірунак сацыяльнага выдання, мы разумеем, што газета павінна быць для Вас добрым дарадчыкам, шчырым суразмоўцам, мы, як вядзецца ў вялікай дружнай сям`і, заўсёды гатовыя падтрымаць, падказаць, дапамагчы, раздзяліць і бяду, і радасць са сваімі чытачамі. Мы кожны дзень, у кожным напісаным сваім радку стараемся даказаць, што вартыя працаваць у газеце, імя якой – НАРОДНАЯ. Ці атрымліваецца – аб гэтым меркаваць Вам – нашым самым верным сябрам, самым непрадузятым суддзям. Дзякуй за тое, што застаяцеся са сваёй газетай!

Ваша “Народная газета”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter