Два ўзроўні вышэйшай адукацыі

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адобрылі праект закона Рэспублікі Беларусь “Аб вышэйшай адукацыі”. Законапраектам замацоўваецца двухступеньчатая сістэма навучання, якая ўключае падрыхтоўку спецыялістаў і магістраў.
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адобрылі праект закона Рэспублікі Беларусь “Аб вышэйшай адукацыі”. Законапраектам замацоўваецца двухступеньчатая сістэма навучання, якая ўключае падрыхтоўку спецыялістаў і магістраў.

Дыпламаваны спецыяліст будзе запатрабаваны для работы на прадпрыемствах, а ступень магістра прызначана для павышэння навыкаў навукова-даследчай работы. Такім чынам, прадугледжана атрыманне студэнтам і двух дакументаў аб вышэйшай адукацыі пасля завяршэння магістратуры. Прызнанне дакументаў аб атрыманні адукацыі будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзеючымі міжнароднымі дагаворамі. У законапраекце дадзена азначэнне тыпам вышэйшых навучальных устаноў: класічны універсітэт, профільны універсітэт (акадэмія, кансерваторыя), інстытут, вышэйшы каледж.

У нарматыўным акце таксама прадугледжана новая форма акадэмічнага водпуску — па фінансавых прычынах, калі студэнт платнай формы навучання не ў стане заплаціць за навучанне.

У праекце закона адлюстраваны асаблівасці адукацыйнага працэсу і навуковай дзейнасці ў вышэйшых навучальных установах, акрэслены парадак бягучай і падагульняючай атэстацыі. Заканадаўча замацоўваецца норма аб размеркаванні выпускнікоў, а таксама парадак пакрыцця бюджэтных сродкаў у выпадку адмовы з’явіцца на месца размеркавання.

Уладзімір Дорахаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter