Два дні побач з цудам

У НАЧНОЙ цішы адна за адной дрыготкім святлом заззялі агеньчыкі — каля сотні людзей выйшлі з турыстычных аўтобусаў на шашу, трымаючы ў руках свечкі. Аб’яднаўшы пачуцці ў агульнай малітве, паломнікі адправіліся ў шлях да святынь Калужскай зямлі — Казанскай Свята-Амвросіеўскай жаночай пустыні Шамордзіна, Свята-Увядзенскай Казельскай Опцінай пустыні і Калужскай Свята-Ціханавай пустыні. Па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма паломніцкая служба Бабруйскай епархіі наладжвае для прыхаджан храмаў паломніцкія паездкі да святынь Беларусі і замежжа. З кожным разам жадаючых акунуцца ў акіян святой благадаці становіцца больш. Хтосьці з людзей адпраўляецца ў такія падарожжы па закліку душы, кагосьці яны знаходзяць самі. У мае рукі праграма гэтай паломніцкай паездкі трапіла выпадкова, аднак, вярнуўшыся дадому, ніколькі не пашкадавала, што паслухала голас сэрца, і цяпер веру: выпадковасцей у нашым жыцці не бывае…

Паломнікі вельмі спадзяваліся на тое, што іх малітвы, выказаныя ў сценах святынь, даляцяць да нябёсаў…

У НАЧНОЙ цішы адна за адной дрыготкім святлом заззялі агеньчыкі — каля сотні людзей выйшлі з турыстычных аўтобусаў на шашу, трымаючы ў руках свечкі. Аб’яднаўшы пачуцці ў агульнай малітве, паломнікі адправіліся ў шлях да святынь Калужскай зямлі — Казанскай Свята-Амвросіеўскай жаночай пустыні Шамордзіна, Свята-Увядзенскай Казельскай Опцінай пустыні і Калужскай Свята-Ціханавай пустыні. Па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма паломніцкая служба Бабруйскай епархіі наладжвае для прыхаджан храмаў паломніцкія паездкі да святынь Беларусі і замежжа. З кожным разам жадаючых акунуцца ў акіян святой благадаці становіцца больш. Хтосьці з людзей адпраўляецца ў такія падарожжы па закліку душы, кагосьці яны знаходзяць самі. У мае рукі праграма гэтай паломніцкай паездкі трапіла выпадкова, аднак, вярнуўшыся дадому, ніколькі не пашкадавала, што паслухала голас сэрца, і цяпер веру: выпадковасцей у нашым жыцці не бывае…

 

Замест даведкі

Бабруйска-Быхаўская епархія заснавана ў 2004 годзе шляхам вылучэння з Магілёўскай епархіі. Тэрыторыя ахоплівае 6 раёнаў: Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі, Асіповіцкі. Узначальвае епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім (Беланожка).

Прытулак для сіроцкіх душ

Расія сустрэла нас ранішняй прахалодай. Першым прыпынкам стаў жаночы манастыр у пасёлку Шамордзіна, размешчаны паміж гарадамі Калуга і Казельск. Заснаваны манастыр у 1884 годзе па благаславенні Амвросія Опцінскага. (Амвросій Опцінскі, у міру Аляксандр Гранкоў (1812 — 1891 гг.) — свяшчэннаслужыцель Рускай праваслаўнай царквы, іераманах, праслаўлены ў ліку святых 6 чэрвеня 1988 года, падчас жыцця ўшаноўваўся як старац.)

На гэтым астраўку праваслаўнай веры знаходзілі прытулак удовы, сіроты, хворыя, бедныя. На пачатак мінулага стагоддзя ў манастыры пражывалі 800 сясцёр. У 1923 годзе ён быў зачынены, частка манахінь расстраляна, астатніх чакаў лёс лагерных ссыльных. 68 гадоў манастыр не дзейнічаў, аднак па Божым прадбачанні ў пачатку 90-х пачаў аднаўляцца.

Пры пад’ездзе да святыні здалёк, нібы маякі веры, узвышаюцца купалы 15-галовага велічнага сабора ў гонар Казанскай іконы Божай маці. Храм пабудаваны ў 1901 годзе з чырвонай цэглы, у так званым «рускім» стылі — з какошнікамі, паўкупаламі, падзорамі, арачнымі ўзорамі. Дах уяўляе сабой цэлую сімфонію з купалоў і вежак.

Галоўная святыня манастыра — Казанская ікона Божай маці. Прападобны Амвросій, убачыўшы гэтую ікону ўпершыню, доўга перад ёй маліўся, а потым сказаў сёстрам манастыра: «Ваша Казанская ікона, несумненна, — цудатворная, маліцеся ёй і беражыце яе». Зараз месцазнаходжанне гэтага першага цудатворнага абраза невядома.

Практычна ўсе храмы і будынкі манастыра ўзведзены дзякуючы шчодраму апякунству маскоўскага купца Пярлова. Побач з Казанскім саборам і дагэтуль красуецца домік, у якім Пярлоў пражываў разам з сям’ёй.

Увесь манастырскі комплекс размешчаны на ўзгорку, ля падножжа якога знаходзяцца тры святыя крыніцы з цудатворнай вадой: у гонар Казанскай Божай Маці і Амвросія Опцінскага і «Жываносная крыніца». На апошнім абсталявана купель для акунання.

Духоўны аазіс – Опціна пустынь

За 12 кіламетраў ад Шамордзіна знаходзіцца мужчынскі манастыр — Свята-Увядзенская Казельская Опціна пустынь. Мноства паломнікаў прыязджаюць сюды, каб пакланіцца мошчам Опцінскіх старцаў. Ва ўсе часіны Опцінскія старцы вылучаюцца вышэйшым з усіх дароў — дарам разважлівасці, а таксама празорлівасцю і цудатворствам. І дагэтуль людзі прыходзяць да браціі манастыра са сваімі патрэбамі, атрымліваюць духоўную параду і благадатную дапамогу.

Самыя старадаўнія пабудовы манастыра датычацца канца XVIII стагоддзя. Аднак ёсць звесткі, што комплекс існаваў яшчэ ў XV стагоддзі.

МОЛИТВА ОПТИНСКИХ СТАРЦЕВ

ГОСПОДИ, дай мне с душевным спокойствием встретить все, что принесет мне наступающий день. Дай мне всецело предаться воле Твоей Святой. Во всякий час сего дня во всем наставь и поддержи меня. Какие бы я ни получал известия в течение дня, научи меня принять их со спокойной душою и твердым убеждением, что на все Твоя Святая воля. Во всех моих словах и делах руководи моими мыслями и чувствами. Во всех непредвиденных случаях не дай мне забыть, что все ниспослано Тобою. Научи меня прямо и разумно действовать с каждым членом семьи моей, никого не смущая и не огорчая. Господи, дай мне силу перенести утомление наступающего дня и все события в течение дня. Руководи моею волею и научи меня молиться, верить, надеяться, терпеть, прощать и любить. Аминь.

XIX стагоддзе лічыцца часам росквіту Опцінай пустыні. Комплекс актыўна пашыраўся і добраўпарадкоўваўся, узводзіліся пабудовы з каменю (дагэтуль былі драўлянымі). Назіралася духоўнае аднаўленне насельнікаў святыні. Аднак у 1918-м манастыр быў зачынены.

У 1987-м — у год 1000-годдзя Хрышчэння Русі — Опціна пустынь была зноў перададзена ў распараджэнне Рускай праваслаўнай царквы.

Зараз на тэрыторыі манастыра дзейнічае 7 храмаў. Галоўная святыня — нятленныя мошчы прападобных старцаў Опцінскіх.

Дарэчы, святыя крыніцы — візітныя карткі многіх месцаў, агорнутых Божай ласкай. Опціна пустынь — не выключэнне. Насупраць варот Іаана-Прадцечынскага скіта размешчаны калодзеж са святой вадой, асвечаны ў гонар свяціцеля Амвросія Медыяланскага, а непадалёк ад манастыра, на беразе ракі Жыздра — цудатворная крыніца з купальняй у гонар прападобнага Пафнуція Бароўскага.

Зараз на святой Опцінай зямлі пражывае больш за 100 насельнікаў. Брація манастыра апякае зняволеных блізляжачай папраўча-працоўнай калоніі, праваслаўнае падраздзяленне ў мясцовай ваеннай дывізіі і праваслаўную гімназію ў г. Казельску.

Тут, у Опцінай пустыні, завяршыўся першы дзень нашай паездкі. У доміках для паломнікаў нам было прадастаўлена месца для начлегу. Пасля ранішніх службаў, паходаў па царкоўных крамах мы селі ў аўтобусы і накіраваліся да апошняга аб’екта паломніцкага маршруту — Калужскай Свята-Ціханавай пустыні.

Жыватворная крыніца ад прападобнага Ціхана

Калужская Свята-Ціханава пустынь знаходзіцца ў Дзяржынскім раёне Калужскай вобласці, у пасёлку Леў Талстой. Была заснавана ў другой палове XV стагоддзя прападобным Ціханам, Калужскім цудатворцам. Па паданні, прападобны Ціхан Калужскі быў родам з Кіева. У сярэдзіне XV стагоддзя для здзяйснення подзвігу пустэльнага жыцця і імкнучыся да зацішку знайшоў прытулак у глухіх лясах Калужскага краю, пасяліўся ў дупле векавога дуба. Харчаваўся раслінамі, а ваду піў з калодзежа, які выкапаў сваімі рукамі. Вада там і дагэтуль цудатворная. Пасля смерці яго мошчы праславіліся цуднымі вылячэннямі па малітвах святога. Праслаўлены ў ліку святых у 1551 годзе.

Як і ў двух папярэдніх выпадках, у гады станаўлення на Русі савецкай улады манастыр Калужскай Свята-Ціханавай пустыні быў зачынены. Яго аб’явілі «першай савецкай культурнай гаспадаркай імя У. І. Леніна». Далей у сценах манастыра размяшчаўся тэхнікум для інвалідаў, кватаравала воінская часць. За гэты перыяд некалькі манастырскіх храмаў былі разбураны, тэрыторыя комплексу даведзена да аварыйнага стану.

Аднаўленне жыцця ў сценах Свята-Ціханавай пустыні пачалося ў 1991 годзе: тут зноў сталі ўзносіцца малітвы і адраджацца духоўная спадчына папярэдніх пакаленняў.

Архітэктурнае ўпрыгожанне манастыра — храм у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы з пяціяруснай званіцай, пабудаваны ў XIX стагоддзі. Захоўваюцца тут даволі значныя святыні. Асабліва ўшаноўваюцца ікона з мошчамі Опцінскіх старцаў; ікона свяціцеля Мікалая, прывезеная з італьянскага горада Бары; ікона благавернага князя Аляксандра Неўскага, напісаная ў памяць аб выратаванні жыцця цара Аляксандра III падчас пакушэння; абраз прападобнага Ціхана Калужскага; прывезеная са Святой гары Афон ікона велікамучаніка і лекара Панцелеймона, асвечаная на яго мошчах; Іверская ікона Божай Маці, асвечаная ў Іверскім манастыры.

З глыбокай старадаўнасці веруючымі ўшаноўваўся велічэзны дуб, у дупле якога прападобны Ціхан здзейсніў свой подзвіг адасобленасці. На працягу многіх гадоў ужо пасля смерці прападобнага Ціхана праваслаўныя бралі часцінку гэтага дуба і захоўвалі як святыню. На жаль, у 1830 годзе дуб быў паламаны непагаддзю. На яго месцы пабудавалі капліцу, дзе захоўвалі рэшткі дрэва. Па сцверджаннях насельнікаў і прыхаджан Свята-Ціханавага манастыра, зараз, у наш час, дуб пусціў парастак.

Па паданнях, прападобны Ціхан каля дуба, у якім жыў, выкапаў калодзеж, і вада ў ім — цудатворная. У наш час тут пабудавалі храм у гонар іконы Божай Маці «Жываносная крыніца» і купальню. Крыніца з цудатворнай вадой ва ўсе часіны прыцягвала да сябе паломнікаў.

Аднак галоўнай святыняй манастыра з’яўляюцца мошчы Святога Ціхана Калужскага. Доўгі час яны захоўваліся адкрытымі, аднак у часіны ганенняў на праваслаўе іх схавалі пад зямлю. Над месцам пахавання мошчаў паставілі сярэбраную раку з выявай прападобнага Ціхана ў манашаскім адзенні са скруткам у руцэ. Па веры і малітве прыходзячых да ракі здзяйсняюцца цудатворныя вылячэнні ад розных хвароб.

ДВА дні паломніцкай паездкі праляцелі нібы адно імгненне. Здаецца, гэта было падарожжа на анёльскіх крылах… Дадому вярталіся ў задуменні, кожны разважаў і думаў аб сваім. Аднак, здаецца, усіх паломнікаў падчас дарогі дадому аб’ядноўвала адна думка: няхай малітвы, выказаныя сэрцамі і душамі ў сценах святынь, абавязкова даляцяць да нябёсаў…

Яўгенія КАРАНКЕВІЧ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter