«Душой чалавека сагрэты малы каласок»

Менш чым тры тыдні засталося да заканчэння нашага конкурсу “Твае хлебныя словы”. Свае работы можна дасылаць да 10 лістапада ўключна. Вынікі падвядзём напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. А пакуль працягваем прадстаўляць вам, паважаныя чытачы, нашых удзельнікаў. “Твае хлебныя словы” — спаборніцтва, якое не засяроджвае ўвагу на ўзросце ўдзельнікаў і іх прафесіях. Для нас важна атрымаць якасныя творы пра хлебаробства.

Адным з такіх, як нам падалося, можна назваць песню, якую даслала рамеснік з Пружан Святлана Кудлач. Даведалася пра конкурс “Хлебныя словы” з інфармацыйнага партала sb.by і спецыяльна да спаборніцтва напiсала песню “Паклон хлебаробам”. Нягледзячы на тое, што жыццёвы шлях Святланы звязаны з культурай, паўтары гады таму аўтар пачала спрабаваць сябе ў паэзіі. А дасланы на конкурс твор — прысвячэнне яе бацьку Івану Кудлачу. Яшчэ ў дзяцінстве Іван Аляксандравіч працаваў памочнікам камбайнера ў свайго бацькі Аляксандра Іосіфавіча ў былым саўгасе “Свеклавічны” (вёска Маляўшчына Нясвіжскага раёна). Потым многія гады бацька Святланы Кудлач шчыраваў у сельскай гаспадарцы ў якасці інжынера-механіка.

Мы атрымалі добры твор і ад доктара тэхнічных навук, прафесара Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аляксандра Клачкова. Для яго конкурс “Твае хлебныя словы” стаў падставай дапрацаваць свой верш “Спелы колас”, які першапачаткова рыхтаваў аўтар да “Дажынак” у Горках. Аляксандр Віктаравіч — наш пастаянны чытач, сябруе з “Сельской газетой” ужо больш чым дзесяць гадоў. Друкаваўся на старонках выдання як навуковец. Лёс трывала звязаў Аляксандра Клачкова з аграрнай навукай: яго інтарэс — праектаванне камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Прафесар падрыхтаваў шэсць кандыдатаў тэхнічных навук. А з зямлёй і хлебаробствам шлях паэта звязаны з дзяцінства: Аляксандр Віктаравіч добра памятае, як усё пачыналася, калі вучнем 8—9-х класаў працаваў на зернетаку роднага калгаса “Іскра”, што ў вёсцы Ваўкавічы Чавускага раёна. 

Таццяна УСКОВА, «СГ»

 uskova@sb.by

Святлана КУДЛАЧ

Паклон хлебаробам

Вакол азiрнуўшы

прасторы,

Убачыш удалечынi

Прыбраныя ў ладныя строi

Буйныя абшары зямлi.

Працуюць старанна,

руплiва

Камбайны ў межахпалёў.

Плывуць над залочанай

нiвай

Па хвалях высокiх хлябоў.

Прыпеў:

Вядома спрадвеку,

Як з самыхдалёкiхчасоў

Душой чалавека

Сагрэты малы каласок.

I шчодра заўсёды

За шчырую працу ў палях

Дае хлебаробам

Свой скарб залацісты

зямля.

За хлеба духмянага бохан,

Што ёсць кожны дзень

на стале,

Падзяку сваю хлебаробам

З паклонам зямным

прынясем.

Усім, хто, узяўшы ў рукі

Адказнасць за нашу зямлю,

Заклаў у каравай беларускі

Любові адданасць сваю.

Прыпеў.

Аляксандр КЛАЧКОЎ

Спелы колас

Люба поле мне кожнай

парою,

Нават ўзiмку кранае

прастор.

Спадзяваннем уваскрэсне

вясною

I з расой, што падобна

да зор.

З зерня вырасце парастак

смелы,

Рунню поле пад небам

ляжыць,

Потым збудзецца коласам

спелым,

Каб шчаслiва i радасна

жыць.

Цiха колас шапоча ў полi

Пра багацце зямлi i наш лёс.

Не шукайце больш

велiчнай долi:

Вельмi блiзка з зямлi

да нябёс.

Глянь, калышыцца

рослае жыта,

Быццам хвалi па моры

бягуць.

Прыгажосць тая працай

здабыта,

Дзе не сорамна спiну сагнуць.

Спелы колас ёсць сэнс

i выява,

Як дзiця ўрадлiвай зямлi,

I павiнна быць з роздумам

справа,

Каб спаўна ўрадзiлi палi.

Колас з часам нахiлiцца долу

Важкiм зернем—

нiбыта паклон,

Пахкi водар дасць роднаму

дому—

Каравай упрыгожыць услон.

Спелым коласам поўнiцца

поле,

Даглядзець яго дбайна

змаглi.

Хлебароба адметная роля

Гарантуе жыццё

на зямлi.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter