Духмяныя фантазіі

Якіх толькі вырабаў з цеста ні прыдумваюць руплівыя гаспадыні! Напрыклад, ствараюць ватрушкі і булачкі з творагам, капустай, яблыкамі… І ўсё — каб здзівіць і парадаваць дамачадцаў. Позняй восенню ці ранняй зімой — той парой, калі скончаны клопаты ў полі і сапраўдныя гаспадары радуюцца ўраджаю, час старанным гаспадыням праяўляць фантазію і здзіўляць сваіх блізкіх пірагамі з рознымі начынкамі. Або з начыннем?.. Пытанне актуальнае, таму варта ў ім разабрацца.
Якіх толькі вырабаў з цеста ні прыдумваюць руплівыя гаспадыні! Напрыклад, ствараюць ватрушкі і булачкі з творагам, капустай, яблыкамі… І ўсё — каб здзівіць і парадаваць дамачадцаў.
Позняй восенню ці ранняй зімой — той парой, калі скончаны клопаты ў полі і сапраўдныя гаспадары радуюцца ўраджаю, час старанным гаспадыням праяўляць фантазію і здзіўляць сваіх блізкіх пірагамі з рознымі начынкамі. Або з начыннем?.. Пытанне актуальнае, таму варта ў ім разабрацца.
Па-першае, узгадаем дзеяслоў начыніць. Ён з разраду кулінарных. І начыніць, напрыклад, можна піражкі мясам, павідлам, грыбамі — што каму больш па душы.
Паколькі нам перш за ўсё важна не блытацца ў паняццях, каб часам не натрапіць, хоць і віртуальна, у пірагу не на грыб, а на цвік, варта запомніць, што напаўненне страў называецца начынкай, а лыжкі, талеркі — тое, з дапамогай чаго мы гатуем, — начыннем. Цвік, малаток, сякера, іншыя інструменты — гэта таксама начынне, з ім пірагоў не робяць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter