Без пряников в свое время не обходилась ни одна белорусская ярмарка

Духмяны ласунак

Без пернікаў у свой час не абыходзіўся ні адзін кірмаш


У перніка доўгая і цікавая гісторыя. Упершыню прыпраўленыя спецыямі мядовыя аладкі ўзгадваюцца ў пісьмовых крыніцах каля 350 года да н. э. Ужо старажытныя егіпцяне ведалі пра іх. На тэрыторыю Беларусі першыя пернікі трапілі з польскіх Кракава і Торуні — славутых цэнтраў пернікарства. Праўда, пакаштаваць такі ласунак маглі толькі вяльможы. Яшчэ ў XVII стагоддзі пернік лічыўся дарагім прадстаўнічым падарункам. Выраблялі яго ў той час перш за ўсё друкаваным спосабам — адціскалі спецыяльнай узорыстай драўлянай формай. Цікава, што формы для першых пернікаў выразалі прафесійныя разьбяры, якія рабілі дарагую мэблю.

Масавым выраб пернікаў стаў толькі ў XIX стагоддзі. Праўда, друкаваны спосаб саступіў месца абразному, калі фігуру адціскалі металічнай формай. Для ласунку выкарыстоўвалі лепшую муку, мёд і розныя спецыі — карыцу, імбір, гваздзіку, лімонную і апельсінавую цэдру. Пасля выпечкі пернікі розных форм глазуравалі і аздаблялі каляровым крэмам. Выраблялі іх на заручыны, вяселле, парафіяльныя фэсты і іншыя святы. Не абыходзіўся без гэтага ласунку і ні адзін кірмаш. Цэнтрамі пернікарства на тэрыторыі Беларусі лічыліся Орша, Копысь, Дуброўна, Мінск. Карысталіся попытам і мірскія пернікі — у выгля­дзе салдацікаў, паведамляе gastinia.by.


На жаль, паступова промысел беларускіх пернікаў заняпаў. Аднак апошнія гады мы можам назіраць адра­джэнне гэтай традыцыі. Вырабам пернікаў розных форм і тэматыкі сёння займаюцца майстры ў розных кутках краіны. Важна, што многія з іх спецыялізуюцца якраз на традыцыйных фальклорных узорах — выявах каня, казы і гэтак далей. Менавіта такі дэкор быў папулярны ў нашых продкаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter