Духмяны каравай пад Белай Вежай

ТОЕ, што ў Камянцы праходзіць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012», было заўважана яшчэ на шляху з Брэста: саламяныя млыны, макеты старажытных вежаў, складзеныя са звычайных цюкоў, ды з густам убраныя вазочкі з запрэжанымі ў іх конямі так і запрашалі на свята. Ну а ў самім райцэнтры не засталося бадай месца, дзе не гучалі б вясёлыя песні, не паказвалі свае вырабы народныя майстры, не частавалі рознымі прысмакамі гаспадары гандлёвых палатак ды вулічных кафэ.

У Камянцы ўшанавалі лепшых хлебаробаў Брэстчыны

На галоўнай сцэне свята, ля старажытнай Камянецкай вежы, адбылося галоўнае дзейства фестывалю. Тут з удзелам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Калініна, старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара ўшаноўвалі лепшых хлебаробаў вобласці.

У абласным спаборніцтве на жніве першае месца заняў Іванаўскі раён (старшыня райвыканкама — Юрый Бісун, начальнік райсельгасхарчу — Аляксандр Баль). Па ўмовах першынства дыпломамі пераможцаў былі ўшанаваны камбайнеры Уладзімір Стрыж с КУВП «Бярозаўскае» Бярозаўскага раёна, Андрэй Юруць і Юрый Сяргей з ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», Уладзімір Рэдкі і Валянцін Шульжык з СВК «Фядорскі» Столінскага раёна. Кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар і яго намеснік Якаў Бухавецкі ўручылі ўзнагароды лепшым вадзіцелям на адвозцы збожжа, машыністам зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, аграномам і інжынерам гаспадарак.

Самыя вядомыя мастацкія калектывы Брэстчыны — народны ансамбль «Пінская шляхта», узорны ансамль танца «Непаседы», ансамбль песні і музыкі «Мірскія музыкі», народны тэатр «Хмелеўскія валацугі» — дарылі пераможцам абласнога спаборніцтва на жніве свае музычныя творы.

Аляксандр КУРЭЦ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter