Друкаваная вайна

Здаецца, мы ўжо ўсё ведаем пра гераічную барацьбу беларускага народа ў гады змагання з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Але з кожным годам адкрываюцца нейкія новыя факты, альбо даўно вядомае, звыклае раптам набывае нечаканую актуальнасць. Вось такія думкі прыходзяць у галаву, калі азнаёмішся з новай выставай “Рэдкія выданні” да 60-годдзя вызвалення і перамогі, якая адкрыта ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, у яе кнігасховішчах звыш 1,5 млн. дакументаў на традыцыйных і электронных носьбітах. Асаблівы гонар бібліятэкі — гэта старадаўнія рарытэты. Фонд старадрукаў і рэдкіх выданняў налічвае каля 20 тысяч экземпляраў кніг, часопісаў, газет і ўлётак. На дадзенай выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя і унікальныя выданні таго далёкага ліхалецця з фондаў бібліятэкі ў чатырох раздзелах: “Друк Беларусі 1941—1945 гг.”, “Партызанскі і падпольны друк 1941—1944 гг.”, “Акупацыйны друк 1941—1944 гг.”, “Улёткі”. У сатырычных газетах, плакатах, улётках друкаваліся пісьменнікі Я. Купала, Я. Колас, А. Астрэйка, Я. Брыль, К. Крапіва, М. Лужанін, П. Панчанка і іншыя пісьменнікі і мастакі І. Ахрэмчык, Л. Брадатаў, К. Елісееў. Апрача таго, на выставе прадстаўлен фрагмент самаробнай карты наступальнай аперацыі “Баграціён”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter