Другое жыццё для ПЭТ-бутэлькі

У Гродне пачалі перапрацоўку адходаў поліэтылену і -прапілену

У Гродне здадзена ў эксплуатацыю новае прадпрыемства па перапрацоўцы адходаў поліэтылену і поліпрапілену

Ва ўрачыстым адкрыцці комплексу прыняў удзел міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў. Інвестпраект «Ства-рэнне вытворчасці па перапрацоўцы другасных палімерных адходаў (поліэтылену і поліпрапілену) з высокай ступенню забруджвання магутнасцю 800—1000 кг/г» рэалізаваны ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Беларусі на 2009—2015 гады. У праект укладзена каля 30 млрд. рублёў, пры гэтым уласныя сродкі ААТ «Белдругпалімер» склалі 30 %. На астатнюю суму быў узяты крэдыт на льготных умовах у Германіі.

Ужо сёння ААТ «Белдругпалімер» мае адладжаную сістэму збору другаснай палімернай сыравіны па ўсёй тэрыторыі краіны. Адходы поліэтылену і поліпрапілену паступаюць з прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі, ЖКГ, сельгаспрадпрыемстваў. Ёсць і дакладна пра-працаваныя планы па рэалізацыі прадукцыі новага цэ-ха — каля 90 % пойдзе на экспарт. У першую чаргу ў краіны Еўрасаюза — суседнюю Польшчу, Германію, Аўстрыю.

— Гэта значны крок у вырашэнні пытання абарачэння палімерных адходаў, — падкрэсліў Валянцін Чаканаў. — Сёння ў краіне назапашваецца да 120 тысяч у год адходаў палімераў, а перапрацоўваецца — каля трэці. Усё астатняе вывозіцца на звалкі, таму трэба як мага хутчэй павялічыць колькасць паступлення другасных палімераў для перапрацоўкі. Прадпрыемству па сілах абслугоўваць Гродзенскую, Брэсцкую і часткова Мінскую вобласці. Для астатняй тэрыторыі рэспублікі трэба пабудаваць яшчэ адзін ці два аналагічныя комплексы. Неабходны яшчэ адзін завод па перапрацоўцы ПЭТ, падобны таму, што дзейнічае ў Магілёўскай вобласці. Толькі тады ў краіне будзе цалкам вырашана пытанне па пера-працоўцы адходаў палімераў.

Трэба падкрэсліць, што аналага новаму гродзенскаму прадпрыемству па найноўшых тэхналогіях няма ў Беларусі і на постсавецкай прасторы. Да таго ж гэта прадпрыемства будзе вырашаць пытанні імпартазамяшчэння і экспарту прадукцыі. За кошт выкарыстання больш таннай другаснай сыравіны рэнтабельнасць на заводзе зараз складае 20 %. Магутнасць новага комплексу — 3,5 тысячы тон перапрацоўкі сыравіны ў год. На новай лініі выконваецца і перапрацоўка другаснай сыравіны ў рэгрануляты (другасны грануляваны поліэтылен і поліпрапілен), з якіх пасля вырабляюцца поліэтыленавыя трубы, плёнка, пакеты, розныя віды тары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter