Другое жыццё бясцэнных фаліянтаў.

Шэдэўры даўніны ўбачыць кожны жадаючы. Што накшталт Слуцкага Евангелля плануецца выдаць у гэтым годзе? Чула, што да выдання рыхтуецца “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Якія яшчэ рэдкія кнігі былі выпушчаны за апошні час у нашай краіне? Ці магчыма простым грамадзянам убачыць іх?Таццяна БАРЫСЕНКА, Мінск

Шэдэўры даўніны ўбачыць кожны жадаючы.

Што накшталт Слуцкага Евангелля плануецца выдаць у гэтым годзе? Чула, што да выдання рыхтуецца “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Якія яшчэ рэдкія кнігі былі выпушчаны за апошні час у нашай краіне? Ці магчыма простым грамадзянам убачыць іх?
Таццяна БАРЫСЕНКА, Мінск

Факсіміле выдатнага помніка старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” будзе выдадзена ў Беларусі ў 2012 годзе. Выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў упершыню прадэманстраваў шырокай публіцы дзве старонкі гэтага ўнікальнага шэдэўра на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Праект па стварэнні факсімільнай копіі “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” рэалізуецца сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай. Факсіміле плануецца выдаць да 1150-годдзя заснавання Полацка, якое будзе адзначацца ў чэрвені 2012 года.
Дарэчы, на сёлетняй кніжнай выставе былі прэзентаваны яшчэ некаторыя ўнікальныя помнікі беларускай культуры: Полацкае, Лаўрышаўскае і Слуцкае Евангелле. Апошні рарытэт з’яўляецца адной з найвялікшых праваслаўных святынь Беларусі і па праву лічыцца такім жа сімвалам духоўнага адраджэння нацыі. Факсімільнае выданне “Слуцкага Евангелля”, падрыхтаванае і выпушчанае Выдавецтвам Беларускага экзархата, — гэта практычна дакладная копія рукапіснага помніка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter