Дрэвы памяці

Алена Фёдараўна Iгнатовiч, гаваркая настаўнiца-пенсiянерка, жыве ў Барысаўскiм раёне. Яе вёска Iканы ў вайну паўтарыла лёс Хатынi. Але паўстала з попелу. Вялiкi гонар тутэйшых жыхароў — парк, пасаджаны больш як 40 гадоў таму ў памяць пра загiнуўшых. Побач — помнiк-абелiск, якi быў узведзены рукамi вучняў i настаўнiкаў, калi дырэктарам быў муж Алены Фёдараўны Васiль Васiльевiч.

Дарэчы, усе дрэўцы прывезены з Палiкоўскай пушчы, што за 10 кiламетраў ад вёскi. Каля кожнага — шыльдачка: каму i ад каго. Напрыклад, партызану Курлёнку. Тут ёсць i iнтэрнацыянальныя дрэвы, бо ў партызанскай брыгадзе дзядзькi Колi былi чэхi, славакi, татары, узбекi, украiнцы. Цiкава, што з аднаго кораня бярозы выраслi тры ствалы — гэта ў памяць пра трох загiнуўшых сясцёр. Нiколi нiхто не ламае дрэўцы — гэта святое месца. Былыя вучнi прывозяць сюды сваiх дзяцей i нават унукаў. Музей прысвечаны галоўным чынам дзейнасцi ў Палiкоўскай пушчы партызанскай брыгады дзядзькi Колi — Героя Савецкага Саюза Пятра Рыгоравiча Лапацiна. Вёска Iканы прытулiлася да лесу, якi багаты на грыбы, ягады, арэхi, зёлкi. А колькi птушак, звяроў! На шчасце, чарнобыльская хмара не закранула гэтыя мясцiны. Цяпер тут шмат перасяленцаў, для якiх пабудавалi катэджы. У сельсавеце працуе старшынёй Мiхаiл Паўлавiч Юшкевiч — былы вучань Алены Фёдараўны Iгнатовiч. Умее ён падысцi да кожнага, дапамагчы. У вёсцы шмат цудоўных гаспадынь. Звычайна iх двары ў кветках, а ў садах поўна яблыкаў, груш. Гэта Марына Хацук, Галiна Iгнатовiч, Зiнаiда Алай, Таццяна Пiсляк, Святлана Клiмянкова. Не адстаюць ад iх i пенсiянеркi, напрыклад, Ганна Алай, Ала Касцюковiч, Клаўдзiя Глазка. Яны сочаць за парадкам i чысцiнёй на сваiх падворках. Алена Фёдараўна Iгнатовiч — завадатар усiх добрых спраў на вёсцы. Яна — клапатлiвая мацi i бабуля. А яшчэ хораша спявае ў фальклорнай групе разам са сваiмi сяброўкамi. Яны да слёз расчулiлi ў свята Перамогi тутэйшых ветэранаў. А тыя, у сваю чаргу, пасадзiлi дрэўцы ў парку на радасць цяперашняму i будучым пакаленням.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter