Дрэва жыцця

Яблыня. У сямейна-абрадавых традыцыях усходніх славян яблыня выступае як знак урадлівасці і сямейнага дабрабыту. Даволі часта яе выкарыстоўваць у абрадавай магіі.

Яблыня. У сямейна-абрадавых традыцыях усходніх славян яблыня выступае як знак урадлівасці і сямейнага дабрабыту. Даволі часта яе выкарыстоўваць у абрадавай магіі.

  • Ваду пасля першага рытуальнага купання хлопчыка вылівалі пад яблыню, каб хлопец працягваў свой род па мужчынскай лініі.
  • Калі ў сям’і паміраў мужчына, раілі высечы самую прыгожую і пладаносную яблыню — “зрабіць ахвяру”. Тым самым, лічылася, можна  перасцерагчы сад ад заўчаснага высыхання.
  • У той жа час, калі без бачных прычын у садзе засыхала яблыня, хваляваліся за прад-стаўнікоў мужчынскай лініі, у першую чаргу за гаспадара сям’і.
  • Высечы яблыню, напрыклад, пры пабудове хаты або па іншых прычынах катэгарычна забаранялася.
  • Паўсюдна існавала прымета: калі са стала скаціўся яблык — чакай прыходу каханага.
  • У народнай культуры адносіны да пладаносных дрэў былі вельмі асцярожнымі. Напрыклад, тры гады з маладых яблынь або груш трэба зрываць кветкі, каб у наступным на гэтым дрэве быў добры ўраджай.
  • Пакуль яблыкі і грушы не паспеюць, дрэва нельга трэсці, плады можна зрываць рукамі. Інакш на наступны год на гэтым дрэве ўраджаю не будзе наогул.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter