Дранько-Майсюк

Каляда
Каляда Хай забудзецца бяда I бяды не робiць... Калядуе Каляда, Маладзенькi хлопец! I ўсялякая брыда Галавой наложыць... Калядуе Каляда, Рызыкоўны хлопец! Долi чыстая вада Хай усiх акропiць... Калядуе Каляда, Памяркоўны хлопец! Жартаў добрых не шкада, Кожнай цётцы хопiць... Калядуе Каляда, Жартаўлiвы хлопец! I музыкаў грамада Следам важна ходзiць... Калядуе Каляда, Кампанейскi хлопец! Разявакаў чарада Носам боб малоцiць... Калядуе Каляда, Самы лепшы хлопец! Дзеўку ловiць ля куста I нiяк не зловiць Усё той жа Каляда, Нежанаты хлопец! А пяе, — дык любата!.. Аж душу салодзiць Неўгамонны Каляда, Беларускi хлопец: «У двары адрына, За адрынай хата — Каляда багата! У двары Марына, Тоўста-чаравата — Каляда багата! У двары калiна, А на ганку шмата - Каляда багата! За сталом радзiна Сустракае свята - Каляда багата!» Роднае Той, хто любiць буракi I цыбулю есцi — Дужы, быццам дуб якi На Палессi дзесьцi. Той, хто любiць гарбуза, Рэдзьку есць i рэпу — Робiцца мацнейшы за Моцнага Машэку! Моцы Бог таму дае — Зноў жа як Машэку! — Хто з крынiцы роднай п`е Змалку i давеку. I ад Страшнага суда Збавiць нас з табою Толькi родная яда З роднаю вадою! Бусел Плача груша на мяжы, I балота ў скрусе, — Паляцеў у край чужы Беларускi бусел. Паляцеў жа нездарма, Бо жаўцеюць лозы, I наперадзе зiма, Лютыя марозы... Каб не згiнуць-уцалець, Беларускi бусел З бацькаўшчыны паляцець На чужыну мусiў! Бацькаўшчына не вiдна За халодным дымам... Эх, чужына-чужына, Хто цябе прыдумаў! Мара Ненавiдная Мара, Прападзi з майго двара, Не глядзi на мой гарод, На вароты i на плот! I адрыну аббяжы Па далёкай, па мяжы, А па доўгай даўжынi, Шчэ й высокай вышынi — Вольгу-Васiля мiнi! Незлачыннага мяне Не трывож — не муч у сне; Коней не варуш маiх — Нi старых, нi маладых! I бацькоў маiх пакiнь, I пакiнь маю Гарынь — Пры у той цi iншы бок За Давыдаў Гарадок!.. За балотам, за гнiлым, За чаротам, за густым Лямантуй i галасi, Плач i косамi трасi! Плач па Васкрасенскай царкве Родную гарынскую ваду, На каленi стаўшы, пацалую; На гару Царкоўную прыйду, На гару прыйду святую. Колiсь тут высокая царква Пяць крыжоў узносiла ў нябёсы... Дзе была царква — расце трава I зялёныя хавае слёзы. Запалю пяць свечак, пяць агнёў, Каб нагадвалi яны балесна Над вадой гарынскай пяць крыжоў Той пакутнiцы палескай, — Што цяплом з-пад Божае страхi Сагравала ўбогiх i няўбогiх, I на Пiнск паказвала шляхi, I на Тураў значыла дарогi. Сведчу плачам сваiм, што ў Давыд-Гарадку I дасюль той пажар не забылi. Д`ябал кiдаў пламенне ажно праз раку, I званы, не змаўкаючы, бiлi. I царква на гары, на зялёным грудку Засталася ў агнёвай магiле. Жывi — не памiрай Жывi — не памiрай, А схочацца памерцi, То ў ложку прычакай, А не пад плотам смерцi. Не памiрай — жывi... Жыццё ўсё ж неблагое... Хай золата ў крывi Вiруе маладое. Да старасцi йдучы, Хай вера застаецца Хоць зоркай уначы, Якою не сагрэцца; Хоць гэтаю зiмой; Хоць Эл — жанчынай волi, З якою — Божа мой! — Нiбы й не жыў нiколi. Песня веснянiчкi На базары я стаю I насенне прадаю, Не праходзьце, людцы дарагiя! А купiце... Ну, хоць раз... I пасейце... Толькi ў час... Кветкi вырастуць у вас Залатыя! Аж дзiвуецца базар — Самы лепшы мой тавар! I найлепшыя мае цiкеткi! Падыходзьце, вас прашу, Да зярнятка пакажу I як сеяць раскажу Дзiва-кветкi. Веснянiчкай стала я, Бо вясна пара мая, I зiмою стол мой не мiнайце... Лёгка сыдземся ў цане, Вас не падману я — не! Кветкi сеяць у мяне Выбiрайце! Бальзамiна, цынiя I валошка сiняя; Шольсiя, мальва, павой... Флёкса i петунiя, Зорка i ляўконiя, — I другое ўсё пад рукой! Кларкiя, нямезiя — Гандаль i паэзiя! Фото Александра РУЖЕЧКА, "СБ".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter