Драма на паляваннi

IП з Мiнска стаў ахвярай групавога палявання на зайца

Iндывiдуальны прадпрымальнiк з Мiнска стаў ахвярай групавога палявання на зайца непадалёк ад вёскi Жукавiчы.

Па паведамленнi супрацоўнiкаў Акцябрскага РАУС, каля дзевяцi гадзiн вечара экiпаж аўтамабiля УАЗ-3909 у складзе 25-гадовага леснiка мясцовага Ламавiцкага ляснiцтва, пацярпелага i яго жонкi, а таксама жыхароў Мазыра, Асiповiчаў, жыхаркi вёскi Гарахавiшчы Акцябрскага раёна, маючы пуцёўку на паляванне, праследаваў даўгавухага. Адно з двух ружжаў, што знаходзiлiся ў паляўнiчых, асiпаўчанiн перадаў работнiку лясгаса, якi знаходзiўся ў больш зручнай пазiцыi для выстралу. Страляючы ў фортку аўтамабiля, той нечакана трапiў паўкарцеччу ў галаву мiнчанiну, што сядзеў на пярэднiм сядзеннi. З агнястрэльнай чэрапна-мазгавой траўмай, адкрытым пераломам касцей чэрапа, ацёкам галаўнога мозга сталiчны жыхар быў дастаўлены ў стане комы ў Петрыкаўскую раённую бальнiцу. Медыкi ацэньваюць яго стан як крытычны. Акцябрскiм райаддзелам унутраных спраў узбуджана крымiнальная справа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter