Драўляная казка.

Зіма. Зямля адпачывае.

Аднак для сапраўдных гаспадароў гэта не падстава сядзець склаўшы рукі

Заняцца шмат чым можна, напрыклад зрабіць свой дом утульнейшым і прыгажэйшым. Так і робіць жыхар вёскі Медзюкі Браслаўскага раёна Пётр Вікенцьевіч Друсь.
Шмат гадоў ён быў нязменным кіраўніком Опсаўскага сельскага клуба, потым Дома культуры, стварыў гурток разьбы па дрэву. За выдатную культурна-асветніцкую работу Пётр Друсь атрымаў шмат ганаровых грамат, сярод іх ёсць і за подпісам міністра культуры СССР К. Фурцавай. І на заслужаным адпачынку Пётр Вікенцьевіч працягвае сваю працу па адраджэнню і захаванню народных традыцый.
Сапраўдныя цуды з дрэва стварае майстар. Гэта жыхары беларускіх лясоў і індыйскія сланы, цудоўныя анёлы і розныя кухонныя прылады. Да свята Нараджэння Хрыстова Пётр Вікенцьевіч зрабіў яшчэ адзін цуд — чароўную Батлейку. Шматфігурныя скульптуры майстра з Браслаўшчыны можна пабачыць і ў Горадзе майстроў падчас правядзення “Славянскага базару ў Віцебску”, і на свяце ўраджаю “Дажынкі”, на іншых мерапрыемствах. І так атрымліваецца, што асабістае захапленне становіцца грамадскім набыткам нашай краіны, а можа, і свету.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter