Дом з гісторыяй

Старым будынкам Магілёва дадуць другое жыццё інвестары

Каб даць старым будынкам другое жыццё, магілёўскія ўлады вырашылі заключыць дагаворы з інвестарамі.

— Гэта дазволіць і бюджэтныя сродкі зэканоміць, і праблему рэканструкцыі будынкаў у цэнтры горада вырашыць, — гаворыць начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага гарвыканкама Ігар Данькоў.

У гэтым годзе плануецца аднавіць пяць дамоў, большасць з якіх маюць гістарычную каштоўнасць. Напрыклад, жылым будынкам пад нумарамі 15 і 19 на вуліцы Першамайскай больш за сто год. Зразумела, што сёння ўмовы для жыцця тут зручнымі не назавеш.

— Мы прапануем інвестарам прыняць удзел у рэканструкцыі, а ўзамен атрымаць асабістую пло-шчу для сваіх патрэб за кошт мадэрнізацыі ці пашырэння будынкаў, — дадае Ігар Віктаравіч.

З дома нумар 17 па завулку Камісарыяцкім магі-ляўчан наогул перасялілі, бо ён прызнаны не прыгодным для жыцця. А дамы нумар 10 па завулку Пажарным і 33 па вуліцы Піянерскай пасля вялікага капрамонту ізноў плануецца зрабіць жылымі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter