Добры сусед, шчыры сябар

У Коласаўскім музеі прайшла вечарына, прымеркаваная да 105-х угодкаў народнага пісьменніка Літвы Антанаса ВенцлавыКультурныя сувязі беларускага і літоўскага народаў, як вядома, маюць багатую гісторыю. Не заміралі сяброўскія кантакты паміж суседзямі і ў мінулым стагоддзі. Некаторыя старонкі беларуска-літоўскага культурнага супрацоўніцтва зноў прыгадалі нядаўна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пад час літаратурнай вечарыны “Шлях да Літвы”. Яна была прымеркавана да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Літвы Антанаса Венцлавы. Мерапрыемства праходзіла як адна з сустрэч цыкла “Сяброўства вузы крэўныя”.
У Коласаўскім музеі прайшла вечарына, прымеркаваная да 105-х угодкаў народнага пісьменніка Літвы Антанаса Венцлавы
На вечарыне ў Коласаўскім музеі выступаў фальклорны гурт “Раскоша” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваўКультурныя сувязі беларускага і літоўскага народаў, як вядома, маюць багатую гісторыю. Не заміралі сяброўскія кантакты паміж суседзямі і ў мінулым стагоддзі. Некаторыя старонкі беларуска-літоўскага культурнага супрацоўніцтва зноў прыгадалі нядаўна ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пад час літаратурнай вечарыны “Шлях да Літвы”. Яна была прымеркавана да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Літвы Антанаса Венцлавы. Мерапрыемства праходзіла як адна з сустрэч цыкла “Сяброўства вузы крэўныя”.
Варта нагадаць, што Антанас Венцлава — знакаміты літоўскі пісьменнік, перакладчык і грамадскі дзеяч. З-пад яго пяра выходзілі як паэтычныя творы, так і апавяданні, аповесці, раманы. Шмат увагі творца надаваў і перакладчыцкай працы: менавіта дзякуючы яму па-літоўску загучалі асобныя вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Максіма Танка. Знаёмства літаратара з Беларуссю і беларускай культурай не абмяжоўвалася адно працай над перакладамі, ён неаднойчы наведваў нашу краіну. Напрыклад, у 1940 годзе пісьменнік удзельнічаў у святкаванні ў Мінску 35-годдзя творчай дзейнасці Янкі Купалы, а ў 1958-м здзяйсняе вялікую паездку па Беларусі, наведвае Мінск, Брэст, іншыя гарады і мястэчкі рэспублікі. Завітаў тады ж паэт і ў Вязынку, на радзіму свайго даўняга калегі па пяру Янкі Купалы. Пазней пра свае ўражанні ад сустрэч з беларускімі пісьменнікамі Антанас Венцлава распавёў у кнігах успамінаў “Час і пісьменнікі”, “Бура апоўдні”, “Такі ён быў”.
...Першай сярод шаноўных гасцей Дома Коласа слова ўзяла Рыма Радыгіна, выкладчыца літоўскай мовы Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка. Рыма Йонаўна расказала пра знакамітых прадстаўнікоў літоўскай дыяспары ў Беларусі, а таксама пра культурна-асветніцкую працу літоўскай супольнасці ў нашай краіне. Сваімі ўражаннямі ад старажытнай Вільні па-дзяліўся вядомы беларускі мастак Мікола Купава. Як заўсёды вялікую цікавасць прысутных выклікала выступленне малодшага сына песняра Міхася Міцкевіча. Выступоўца распавёў пра свае кантакты з літоўскімі калегамі, паездкі ў Літву на спаборніцтвы па стэндавай стральбе і асабліва спыніўся на даўніх гістарычных і культурных сувязях нашых народаў. На заканчэнне Міхась Канстанцінавіч выказаў меркаванне, што варта і надалей ладзіць новыя беларуска-літоўскія сустрэчы, прычым у як мага больш шырокім фармаце.

Іван Дубовік, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter