Добры прыклад

Конкурс “Лепшы прыклад аховы гісторыка-культурнай спадчыны” ўпершыню праводзіўся па ініцыятыве Міністэрства культуры Нядаўна падведзены вынікі конкурсу. Урачыста ўшанаваны пераможцы. Як аказалася, дбаюць пра зберажэнне помнікаў і ў сталіцы, і ў глыбінцы. Першае месца прысуджана сялянска-фермерскай гаспадарцы “Панскі Маёнтак”. Энтузіясты адрадзілі былы сядзібна-паркавы комплекс пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Конкурс “Лепшы прыклад аховы гісторыка-культурнай спадчыны” ўпершыню праводзіўся па ініцыятыве Міністэрства культуры
Нядаўна падведзены вынікі конкурсу. Урачыста ўшанаваны пераможцы. Як аказалася, дбаюць пра зберажэнне помнікаў і ў сталіцы, і ў глыбінцы.
Першае месца прысуджана сялянска-фермерскай гаспадарцы “Панскі Маёнтак”. Энтузіясты адрадзілі былы сядзібна-паркавы комплекс пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Другое месца — у фермерскай гаспадаркі “Быхаўцаў Уладзімір Іванавіч”: за аднаўленне ветранога млына XIX стагоддзя на хутары Міколін востраў. Гэта Светлагорскі раён Гомельшчыны.
За трэцяе месца ўшанаваны работнікі “Мінскпраекта” — яны добраўпарадкавалі тэрыторыю былых Мінскіх брацкіх могілак і стваралі Мемарыяльны комплекс “Памяці воінаў Першай сусветнай вайны 1914—1918 гадоў”. Работы праведзены па Старавіленскім тракце ў Мінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter