Добры падмурак

Трансгранічныя кантакты рэгіёнаў Беларусі і Украіны набіраюць моц
Трансгранічныя кантакты рэгіёнаў Беларусі і Украіны набіраюць моц.

У Чарнігаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў прыгранічных рэгіёнаў сямі абласцей — Гомельскай, Брэсцкай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай, Ровенскай і Чарнігаўскай — з удзелам кіраўнікоў аддзяленняў Беларускай і Украінскай гандлёва-прамысловых палат. Яе ўдзельнікі абмеркавалі цяперашні стан, асноўныя праблемы і перспектывы прыгранічнага супрацоўніцтва, дамовіўшыся ўзмацняць рэгіянальныя сувязі.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Лыхавы. Па яе выніках кіраўніцтвам сямі рэгіёнаў падпісаны пратакол аб далейшым развіцці трансгранічнага супрацоўніцтва ў знешнеэканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах.

Наступную сустрэчу на міжрэгіянальным узроўні вырашана правесці ў снежні ў Гомелі.

Людміла Сцяпнова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter