Добрая воля плюс моцны закон

На круглым стале ў Міністэрстве замежных спраў вялася зацікаўленая размова пра беларускую дыяспару як стратэгічны рэсурс беларускай дзяржавы
На круглым стале ў Міністэрстве замежных спраў вялася зацікаўленая размова пра беларускую дыяспару як стратэгічны рэсурс беларускай дзяржавы

Збалансаваны… Кансенсусны… Ёмкі… Вызначае кірункі дзейнасці дзяржорганаў, сферу прыкладання іх сіл у рабоце з дыяспарай… Добры як іміджавы праект… Гэтыя ды іншыя меркаванні гучалі на мінулым тыдні ў МІДзе ў адрас законапраекта “Аб беларусах замежжа”. Як і такое: апошнім часам можна гаварыць “пра страту сістэмнасці ў рабоце дзяржавы з дыяспарай”, і таму “трэба зрабіць гэты важны палітычны крок”. Каб падмацаваць добрую волю, у адпаведнасці з якой шмат робіцца на карысць суайчыннікаў замежжа, яшчэ і дзяржаўным законам.
Нашы чытачы не проста ведаюць, што распрацоўка яго вядзецца ўжо амаль дзесяць гадоў, у тым ліку і з удзелам буйных беларускіх суполак з розных краін. Яны даўно на сустрэчах рознага ўзроўню, ды і зваротах у рэдакцыю пытаюць: калі, нарэшце, закон будзе прыняты? Можна казаць: справа, відаць, зрушылася. “Лепш прыняць тое, што гатова, і рухацца далей,” — паўтарыў у знак згоды словы лідара расійскіх беларусаў Валерыя Казакова і наш суайчыннік з латвійскага Даўгаўпілса Барыс Іваноў. У тым жа рэчышчы выказаліся і прадстаўнікі суполак суайчыннікаў з Ізраіля, Польшчы, Украіны.
Больш падрабязна пра круглы стол у МІДзе, у якім бралі ўдзел таксама парламентарыі, эксперты беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнік Таварыства “Радзіма” Максім Дубянок, мы раскажам у наступным нумары газеты.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter