Добрая прыкмета

Iлья Волкаў спяе у фінале «Еўрабачання» пад сёмым нумарам

Iлья Волкаў выступіць у фінале дзіцячага «Еўрабачання» пад сёмым нумарам прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2013» Ілья Волкаў і танцавальная група «Максі Брыз» выступяць у фінале міжнароднага конкурсу пад нумарам 7. Жараб’ёўка адбылася на адкрыцці музычнага форуму ў Кіеве, дзе зараз знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з выканаўчым прадзюсарам тэлеканала «Беларусь 2» Людмілай Барадзіной.

Фінал дзіцячага «Еўрабачання-2013» адбудзецца 30 лістапада. Юныя выканаўцы выйдуць на сцэну ў наступным парадку: Швецыя, Азербайджан, Арменія, Сан-Марына, Македонія, Украіна, Беларусь, Малдова, Грузія, Нідэрланды, Мальта, Расія.

Ілья Волкаў і танцавальная група «Максі Брыз» прадставяць нашу краіну з песняй «Спявай са мной».

Па словах Людмілы Барадзіной, беларускія канкурсанты прыехалі ў Кіеў у выдатным баявым настроі. Для хлопчыкаў і дзяўчынак створаны добрыя ўмовы. Арганізатары паклапаціліся не толькі аб якаснай і смачнай ежы, але і аб зручным размяшчэнні — гасцініца знаходзіцца ў некалькіх хвілінах хады ад нацыянальнага палаца мастацтваў «Украіна», дзе пройдзе фінал шоу. На працягу еўратыдня акрамя рэпетыцый для юных удзельнікаў конкурсу з розных краін запланаваны мерапрыемствы ў еўрадоме, дзе па вечарах дзеці змогуць бліжэй пазнаёміцца, пагутарыць, спяваць, танцаваць.

Прамую трансляцыю дзіцячага «Еўрабачання-2013» з Кіева будуць весці тэлеканал «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24». 

--------------------------------------

Дарэчы

У пятніцу, 29 лістапада, стануць вядомыя імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на дарослае «Еўрабачанне-2014». Конкурс пройдзе будучай вясной у Капенгагене. Сярод тых, хто вырашыў сёлета паспрабаваць свае сілы, як пачаткоўцы, так і ўжо вядомыя выканаўцы: гурт «Nuteki», Аляксей Грос, Дарыя, Наталля Тамела, Іван Буслай, Алена Грышанава, Георгій Калдун, ДзіДзюЛя і Макс Лорэнс. Усяго ў Белтэлерадыёкампанію паступіла больш за 60 заявак.

Прэтэндэнтаў праслухае журы і адбярэ 15 выканаўцаў, сярод якіх у студзені вызначыцца пераможца.У склад судзейскай калегіі ўвайшлі 9 чалавек, у тым ліку народныя артысты Беларусі Васіль Раінчык і Аляксандр Ціхановіч, харэограф Аляксандр Мяжэнны, спявачка Алёна Ланская, тэлевядучы Міхаіл Равуцкі. Узначаліць журы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter