Добрай вам дарогі!

 (Працяг. Пачатак у № 162—165)
* У дні, калі святкавалі пачатак года (Каляды), заканчэнне жніва, у дзень Раства Хрыстовага і Багародзіцы сям’я павінна была быць у поўным складзе. Таму ў такія святочныя дні звычайна не збіраліся ў дарогу.
* Там, дзе калісьці была дарога, забаранялася што-небудзь будаваць. Чалавек не зможа спаць там, дзе раней рухаліся людзі, падводы і г.д., будзе хварэць, на яго і яго хату “перакінуцца” ўсе беды і няшчасці, якія калісьці адбываліся на дарозе.
* Па той самай прычыне забаранялася спаць на дарозе, распальваць вогнішча, выкідаць на дарогу смецце.
* Катэгарычна забаранялася месці ў хаце, мыць падлогу ў той дзень, калі хтосьці з хатніх знаходзіўся ў дарозе. Лічылася, што тым самым яго “змяцеш” з дарогі і яна будзе няўдалай.
Самай распаўсюджанай негатыўнай прыкметай, якая тычылася дарогі, і сёння застаецца забарона вяртацца з паловы шляху: не будзе поспеху ў такой дарозе.
* У абрадах пераходнага значэння — вясельным, пахавальным і хрэсьбінным — асабліва важным момантам быў выбар дарогі, па якой іх удзельнікі накіруюцца ў храм ці на могілкі. У дадзеным выпадку дарогу параўноўвалі з дарогай жыцця маладых ці нованароджанага. Іх шлях павінен быў адрознівацца ад таго апошняга шляху, па якім пранясуць памерлага чалавека.
* Самае галоўнае правіла руху вясельнага поезда — рух па сонцы (злева направа). Менавіта ў такім напрамку неабходна было пад’язжаць дружыне маладога да месца выкупу нявесты, накіроўвацца ў загс ці храм, вяртацца дадому.
* Пахавальная працэсія, наадварот, будавала свой шлях такім чынам, каб рухацца ўслед сышоўшаму з небасхілу сонцу (справа налева). Калі параўноўваць накіраванасць дзеянняў у вясельным і пахавальным абрадах, то стане відавочна, што яны маюць ва ўсіх сваіх праявах супрацьлеглы пачатак.
* Не менш важным у фарміраванні вясельнага маршрута было зрабіць так, каб “вясельная” і “пахавальная” дарогі не перакрыжоўваліся. Нездарма шлях ад хаты да могілак маркіравалі галінкамі вечназялёнага дрэва — елкай (толькі так!). Хадзіць па гэтай “дарозе смерці” катэгарычна забаранялася.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter