Добрае пачынанне

Жыхары Віцебска набылі для гарадскога заапарка пару страусаў.
Жыхары Віцебска набылі для гарадскога заапарка пару страусаў.

Сямейства паўднёваафрыканскіх птушак нядаўна з’явілася ў Віцебскім заапарку дзякуючы ахвяраванням гараджан. Нягле-дзячы на папулярнасць страусаў у беларускіх фермераў, у заапарку абласнога цэнтра ўбачыць гэтую птушку да апошняга часу было немагчыма. Сёлета, улічваючы просьбы маленькіх наведвальнікаў, дырэкцыя вырашыла набыць пару птушак. Птушаняты Марцін і Люсі нарадзіліся на адной з айчынных страусіных фермаў, таму іх акліматызацыя прайшла лёгка. Цяпер яны жывуць у крытым вальеры, а як пацяплее, іх пераселяць на свежае паветра.

У бліжэйшы час у Віцебскім заапарку плануецца таксама адкрыць вальер з пеўчымі птушкамі Беларусі. Усяго ў заапарку жывуць больш за трыста жывёл і птушак трыццаці відаў. А ўзімку тут знаходзяць прытулак дзесяткі птушак-мігрантаў, якія не змаглі паляцець на поўдзень.

Вольга Крымава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter