Доўгае і цікавае жыццё старажытных фаліянтаў

Старадаўнія царкоўныя кнігі прадстаўлены на выставе ў Мазырскім краязнаўчым музеі.
Старадаўнія царкоўныя кнігі прадстаўлены на выставе ў Мазырскім краязнаўчым музеі.

У экспазіцыі можна ўбачыць рукапісныя і друкаваныя кнігі на стараславянскай мове, выдадзеныя ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях. У іх ліку — рэдкія экзэмпляры рукапісных малітоўніка і нотнага зборніка Гасподніх і Багародзічных святаў.

Выстава прысвечана памяці выдатнага асветніка князя Канстанціна Астрожскага. Практычна ўсе старадаўнія фаліянты, прадстаўленыя ў экспазіцыі, былі надрукаваны ў манастырскіх друкарнях Кіева і Пачаева, якія заснаваў сам Астрожскі. Старадаўнія кнігі прадстаўлены з фондаў царкоўна-археалагічнага кабінета Тураўскай епархіі. Шырокай аўдыторыі яны дэманструюцца ўпершыню. Раней гэтыя кнігі былі сабраны ў мясцовых цэрквах, а таксама хатніх бібліятэках. Чакаецца, што менавіта гэтыя рэдкія экспанаты складуць аснову будучага музея, які ў бліжэйшы час адкрыецца ў Тураўскім епархіяльным упраўленні.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter