Доўгі шлях на Бацькаўшчыну

Рэдкія выданні Францыска Скарыны з фондаў нямецкай бібліятэкі экспанаваліся спачатку ў Мінску, а цяпер іх можна пабачыць і ў НясвіжыКанвалют, які ўключае 11 выданняў Бібліі Францыска Скарыны з фондаў Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (г. Гёрліц, Германія), упершыню экспанаваўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На пачатку кастрычніка там ладзілася выстава “Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму”.Выстава давала магчымасць азнаёміцца з шэрагам выданняў першадрукара, у тым ліку і з тымі, якіх няма ў зборах Беларусі. Варта ўдакладніць, што слова канвалют (ад лац. сonvolutus — скручаны, сплецены) азначае збор, які складзены з раней самастойных выданняў твораў, пераплеценых у адзін том. У канвалюце, прывезеным у Беларусь, ёсць, напрыклад, кніга “Быццё” з гравіраваным тытульным лістом, чатыры кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам асветніка. Можна было пабачыць на выставе кнігі першадрукара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці Францыска Скарыны.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі дэманструе рарытэтРэдкія выданні Францыска Скарыны з фондаў нямецкай бібліятэкі экспанаваліся спачатку ў Мінску, а цяпер іх можна пабачыць і ў Нясвіжы
Канвалют, які ўключае 11 выданняў Бібліі Францыска Скарыны з фондаў Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (г. Гёрліц, Германія), упершыню экспанаваўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На пачатку кастрычніка там ладзілася выстава “Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму”.
Выстава давала магчымасць азнаёміцца з шэрагам выданняў першадрукара, у тым ліку і з тымі, якіх няма ў зборах Беларусі. Варта ўдакладніць, што слова канвалют (ад лац. сonvolutus — скручаны, сплецены) азначае збор, які складзены з раней самастойных выданняў твораў, пераплеценых у адзін том. У канвалюце, прывезеным у Беларусь, ёсць, напрыклад, кніга “Быццё” з гравіраваным тытульным лістом, чатыры кнігі Царстваў са знакамітым партрэтам асветніка. Можна было пабачыць на выставе кнігі першадрукара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці Францыска Скарыны.
Выстава, арганізаваная як сумесны праект Міністэрства культуры Беларусі і пасольства Германіі ў Беларусі, стала адметнай культурнай з’явай. На яе адкрыцці міністр культуры Павел Латушка адзначыў, што гэта пачатак рэалізацыі важнага міжнароднага праекта паміж Беларуссю і Германіяй, які рыхтаваўся на працягу некалькіх гадоў. Паводле слоў міністра, неабходна актыўна працаваць для таго, каб у нашу краіну паступова вярталіся гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія з-за розных абставін былі страчаны беларускім народам. Гэту работу ўскладняе тое, што сучаснае заканадаўства большасці краін не дае магчымасці вяртаць на гістарычную радзіму тое, што некалі было вывезена або страчана. Таму беларусам застаецца набываць гісторыка-культурныя каштоўнасці за мяжой у прыватных калекцыянераў, арганізоўваць выставы, браць нейкія аб’екты на дэпазіт, а таксама рабіць іх электронныя копіі.
Выстава, прысвечаная беларускаму першадрукару Ф. Скарыну, — прыклад хаця б ускоснага, але вяртання ў Беларусь аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны. Дарэчы, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўжо зрабілі лічбавую копію канвалюта, і яна назаўсёды захаваецца ў нашай краіне.
Тытульны аркуш старадрукаУ Беларусі захавалася ўсяго 10 кніг Бібліі, выдадзеных Францыскам Скарынам у Празе ў 1517—1519 гадах. Пераважная большасць выданняў (усяго каля 360 экзэмпляраў) знаходзіцца ў зборах за мяжой — у Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літве, Польшчы, Славеніі, Расіі, Украіне.
Выстава першадрукаў у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі закончылася, а праз два дні ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” ўрачыста адкрылася выстава “Біблія Францыска Скарыны: скрозь стагоддзі”. Унікальная Біблія да 25 кастрычніка экспануецца ў палацы Радзівілаў. Яго ўладальнікі з моманту заснавання замка збіралі ўнікальную бібліятэку, якая ў лепшыя свае часы налічвала каля 20 тысяч тамоў. Экспануецца Біблія ў цалкам адноўленым памяшканні палацавай капліцы, збудаванай для найважнейшых святынь роду.
Кнігі канвалюта, які прывезены ў Беларусь, надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе ў 1517 — 1519 гадах, доўгі час культурны скарб належаў нямецкаму гораду Гёрліц. І толькі ў 2003 годзе ўнікальнае выданне было нанава знойдзена ў фондах Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі.

Таццяна Пастушэнка
На здымках:
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі дэманструе рарытэт
Тытульны аркуш старадрука
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter