Дні ў Аўстрыі прэтэндуюць стаць падзеяй

У Днях эканомікі і культуры Беларусі ў Аўстрыі будуць удзельнічаць больш за сто беларускіх прадпрыемстваў.
У Днях эканомікі і культуры Беларусі ў Аўстрыі будуць удзельнічаць больш за сто беларускіх прадпрыемстваў.

Гэта маштабная акцыя прызвана садзейнічаць пашырэнню беларуска-аўстрыйскіх гандлёва-эканамічных адносін, павелічэнню беларускага экспарту на аўстрыйскі рынак, прыцягненню ўвагі да інвестыцыйных магчымасцяў Беларусі, а таксама развіццю навуковых, культурных і гуманітарных сувязяў.

“Па выніках Дзён мы разлічваем выйсці на падпісанне пэўных кантрактаў”, — сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Аляксандр Сычоў.

Падчас Дзён эканомікі і культуры плануецца правесці прэзентацыю дзелавых магчымасцяў Беларусі. Напрыклад, ужо ёсць дамоўленасць аб тым, што ў Венскім цэнтры моды пройдзе выстава прадукцыі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

У межах кантактна-кааперацыйнай біржы пройдуць сустрэчы і перагаворы з аўстрыйскімі партнёрамі. Праграма дзён уключае таксама прэзентацыю Міжнароднай маладзёжнай творчай майстэрні “Млын моды” у Венскім цэнтры моды. Плануецца, што нараўне з паказамі калекцый адзежы беларускіх дызайнераў у аўстрыйскай сталіцы адкрыецца фотавыстава аб Беларусі.

Віктар Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter