Для тых, каму карціць

Даведацца пра вынікі тэстаў можна праз sms-паведамленне

— Мой сын у гэтым годзе здае ЦТ. Чула, што даведацца пра вынікі тэстаў можна праз sms-паведамленне, — дазванілася ў рэдакцыю магіляўчанка Наталля Максімук. — Падкажыце, як гэта зрабіць.

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў нам растлумачылі, што для таго, каб атрымаць інфармацыю аб выніках тэста з дапамогай sms, неабходна адправіць sms-запыт на нумар 5050. У паведамленні пазначаецца этап тэсціравання — для ЦТ яму адпавядае лічба 4, серыя і нумар пашпарта абітурыента. Напрыклад, у чалавека з данымі пашпарта МР 0123456 запыт будзе выглядаць так: 4 МР 0123456.

Як толькі тэст па тым ці іншым прадмеце будзе правераны, абаненту прыйдзе паведамленне з баламі. Прычым адбываецца гэта звычайна на суткі раней, чым інфармацыя аб выніках тэсціравання з’яўляецца на сайце РІКВ.

Каштуе такая паслуга для карыстальнікаў velcom 15 480 рублёў, МТС і Life:) — 11 880 рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter