Для рыцараў — раздолле

У Мсціславе прайшло свята сярэднявечнай культуры
У Мсціславе прайшло свята сярэднявечнай культуры.

Удзел у фэсце прынялі амаль 20 рыцарскіх клубаў, музычныя, танцавальныя і тэатральныя гурты, народныя ўмельцы. Свята было арганізавана ў Мсціслаўскім раёне ўжо ў другі раз.

Кульмінацыяй “Рыцарскага фэсту”стаў турнір воінаў у жалезных даспехах.

Прайшлі таксама сярэднявечныя ваенныя гульні, баі рыцарскіх клубаў, турніры мечнікаў і лучнікаў. Цікавым быў майстар-клас баявога мастацтва, а на заканчэнне фэсту рыцары штурмам узялі замак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter