Для любімых мужчын

Калектыўнае сельгаспрадпрыемства “Рудакова” Віцебскага раёна якраз да свята абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл паставіла ў гандлёвую сетку першы ўраджай агуркоў. А ўсяго ў рудакоўскіх цяпліцах на плошчы ў тры гектары мяркуецца сабраць за сезон 570 тон агуркоў і каля тысячы тон памідораў. Калі ўлічыць, што працуюць тут пераважна жанчыны, то моцнаму полу ў хуткім часе варта падумаць пра сустрэчны падарунак да 8 Сакавіка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter