Для камфортнага адпачынку

Два кафэ і гасцініца будуць пабудаваны ля Аўгустоўскага канала
Два кафэ і гасцініца будуць пабудаваны ля Аўгустоўскага канала.

Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Масквічоў расказаў, што сервісныя аб’екты размесцяцца ў вёсках Чарток і Немнава. Цяпер ужо амаль гатова праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва гасцініцы. Яе ўзвя-дзенне абыдзецца абласной казне ў 4 мільярды беларускіх рублёў.

Мяркуецца, што новыя аб’екты інфраструктуры будуць выкарыстоўвацца круглы год. Плануецца таксама пабудаваць лыжаролерную трасу, стварыць належныя ўмовы для зімняга адпачынку.

Ірына Трубач
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter