Для бабулi i дзядулi

У Мінску адкрыўся пункт дзённага прабывання для пажылых

У Мінску адкрылася аддзяленне дзённага прабывання для пажылых.

Знаходзіцца яно пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна. Пакуль што ў дзень сюды прыходзяць крыху больш за 20 чалавек.

— Усяго ж аддзяленне разлічана на 30 чалавек. Гэта людзі, якім у паўсядзённым жыцці патрэбна дапамога, бо, напрыклад, ім складана хадзіць ці ў іх узнікаюць праблемы з памяццю, — расказвае Алена Філімонава, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Мінска. — Працуе яно па буднях з васьмі раніцы і да пяці вечара, а ў чацвер — да васьмі.

Наведвальнікі дабіраюцца сюды пешшу або на сацыяльным таксі. Ёсць і тыя, каго па дарозе на працу прывозяць дзеці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter