Детскую книгу на международной книжной выставке представила журналист ИД «Беларусь сегодня» Елена Басикирская

Дзіцячую вершаваную кнігу «Быль пра шкодніка Сёму» на дзіцячай пляцоўцы Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прадставіла журналіст выдавецкага дома «Беларусь сегодня», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Басікірская. Кніга выйшла ў выдавецкім доме «Звязда». Гэты рукапіс выйграў летась у літаратурным стартапе LitUp пад эгідай Міністэрства інфармацыі.

Гумарыстычная вершаваная быль пра пяцігадовага хлопчыка Сёмку нясе ў сабе адразу некалькі выхаваўчых установак, звярнула ўвагу аўтар:

Па-першае, дзеці на прыкладзе галоўнага героя вучацца, што нічога не даецца проста так, а каб нешта атрымаць, гэта трэба заслужыць. І, канечне, твор вучыць дзетак змалку літаратурнай беларускай мове, яе хараству і адметнасці, зафіксаванай у лінгвістычных слоўніках. Сёмка і напрыканцы твора застаецца свавольнікам і гарэзам, але намнога лагоднейшым і пачцівейшым.

У гумарыстычнай паэме Алены Басікірскай распавядаецца пра прыгоды гарэзлівага хлопчыка Сёмкі, яго мудрых, цярплівых бацькоў і ката Васіля – вернага паплечніка ў гульнях і свавольствах. Разам з маленькім героем чытачы перажываюць шмат смешных, недарэчных і часам вельмі павучальных гісторый, якія пераконваюць у тым, што падманваць і лайдачыць – дрэнная справа, а дапамагаць маме з татам і добра вучыцца – зусім наадварот!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter