Прыгоды славацкага дальнабойшчыка ў Беларусi нагадваюць дэтэктыў. А пачалося ўсё з таго, што ён загрузiўся на прадпрыемстве «Магiлёўхiмвалакно» i накiраваўся ў зваротную дарогу, але за горадам яго спынiў мужчына гадоў 30: папрасiў падвезцi да Кобрына. Дальнабойшчык пагадзiўся.
Калi фура iмчала па рагачоўскай шашы, папутчык папрасiў спынiцца, быццам по вострай патрэбе. Вярнуўшыся, сказаў вадзiцелю, што ў яго «зашыпела» кола. Калi той пайшоў глядзець, пасажыр раптам заблакiраваў дзверы i нацiснуў на газ. Аднак, пакуль набiраў разгон, вадзiцель паспеў ускочыць на падножку i схапiцца за люстэрка. Каб пазбавiцца ад дальнабойшчыка, згоншчык адчынiў акно i пачаў нажом наносiць удары па руках i галаве славака, але ў адзiн момант не справiўся з кiраваннем i з’ехаў у кювет. Тады згоншчык пакiнуў машыну, а на дапамогу пацярпеламу прыйшлi вадзiцелi, якiя сталi сведкамi здарэння. Яны i выклiкалi мiлiцыю, медыцынскую дапамогу.
А злодзей тым часам замятаў сляды: паспеў дабрацца да Магiлёва, сесцi на цягнiк. Аднак на ўкраiнскай мяжы быў перахоплены. Яго даставiлi ў Бабруйскi райаддзел мiлiцыi, дзе ён i даў паказаннi.