Дэтэктыў даўжынёю ў... стагоддзе.

Трахимёнок, С. А. Российский триллер: трилогия/ Сергей Трахимёнок. — Минск: Маст. літ., 2010. — 270 с. — (Современный белорусский детектив).

Трахимёнок, С. А. Российский триллер: трилогия/ Сергей Трахимёнок. — Минск: Маст. літ., 2010. — 270 с. — (Современный белорусский детектив).

Тры кнігі дэтэктыўнага характару — “Второй уровень”, “По фактам возгораний”, “Летающий “Арго”сабраў пісьменнік Сяргей Трахімёнак пад адной вокладкай і аб’яднаў трылогію агульнай назвай “Российский триллер”. Падзеі ў вострасюжэтным дынамічным творы расцягнуты амаль на стагоддзе. Усё ёсць у кнізе — і дваццатыя гады мінулага стагоддзя, і перыяд так званага застою, і постперабудовачны час. “Российский триллер”  пераканаўча сведчыць: ёсць выдатныя дэтэктывы ў сучаснай беларускай прозе! Шкада толькі, што не часта яны прыходзяць да чытача. Будзем спадзявацца на хуткае пашырэнне серыйнай прасторы “Сучасны беларускі дэтэктыў”. Працуюць жа ў гэтым жанры пісьменнікі Мікалай Чаргінец, Віктар Праўдзін, іншыя аўтары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter