Дэпутаты пашыраюць прававое поле

На сесіі Палаты прадстаўнікоў будуць разгледжаны важныя законапраекты
На сесіі Палаты прадстаўнікоў будуць разгледжаны важныя законапраекты.

“Цяпер падрыхтаваны стартавы задзел па фарміраванні парадку дня маючай адбыцца сесіі”, — адзначыў старшыня ніжняй палаты беларускага парламента Вадзім Папоў.

Дэпутаты дапрацавалі дакументы, скіраваныя на пашырэнне прававога поля міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі. У прыватнасці, парламентарыі маюць намер ратыфікаваць дамову з Расіяй аб рэгуляванні пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы, дамову паміж Беларуссю і Латвіяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння, асноўную дамову аб супрацоўніцтве з Дзіцячым фондам ААН, беларуска-в’етнамскую дамову аб паветраных зносінах.

У праект парадку дня сесіі ўключаны таксама папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў, дапаўненні ў закон аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці, змяненні ў законе аб культуры.

Распрацаваны блок законапраектаў па пытаннях экалогіі прыродакарыстання. Цяпер у Палаце прадстаўнікоў ідзе падрыхтоўка новага законапраекта аб ахове атмасфернага паветра. Гэты дакумент таксама занесены ў парадак дня маючай адбыцца парламенцкай сесіі.

Наталля Іллічова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter