ДЕНЬ НЕЗАВИСИМОСТИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вялікай гістарычнай датай — 65-годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Для беларускага народа выгнанне агрэсараў увасабляе перамогу справядлівасці, свабодалюбства і жыццетрываласці над прыгнётам, варварствам і насіллем.Вечная слава героям-пераможцам!

У самы трагічны перыяд гісторыі вы не далі растаптаць і паставіць на калені родную Беларусь.
Зямны паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле, набліжаючы Дзень Вызвалення!
Ён мае першараднае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы. Гэта — сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару сучасных пакаленняў беларусаў. Дапамагае нам дастойна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да намечанай мэты.
Страціўшы кожнага трэцяга свайго жыхара і зведаўшы ўсе жахі вайны, Беларусь сёння на міжнароднай арэне актыўна і паслядоўна выступае за вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перагавораў, за недапушчэнне новых канфліктаў.
Перамога над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне — аб’яднальны пачатак для міралюбівых сіл розных краін і народаў.
Калі мы разам — мы непераможныя. Ніхто і ніколі не зможа зламаць нас, запалохаць, збіць з выбранага шляху пабудовы моцнай і працвітаючай Беларусі.
Ад усёй душы жадаю вам, паважаныя суайчыннікі, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter