Дэбют на Мальце

Аляксей Крэчат заняў першае месца на міжнародным фестывалі маладых выканаўцаў
Аляксей Крэчат заняў першае месца на міжнародным фестывалі маладых выканаўцаў.

Прадстаўнік Беларусі заваяваў кубак пераможцы і статую мальтыйскага рыцара ў чалавечы рост на V міжнародным фестывалі “Залаты крыж”. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 30 выканаўцаў з сямі краін. Беларусь у гэтым фестывалі ўдзельнічала ўпершыню. Аляксей Крэчат прадставіў песню “Янка Купала”, а таксама кампазіцыю з рэпертуару групы Queen і заняў першае месца. Гран-пры выйграла ўдзельніца з Турцыі.

Дарэчы, гімн для фестывалю “Залаты крыж” на словы мальтыйскай паэтэсы Талітай Машдзі быў заказаны беларускаму кампазітару, аўтару гімна мінскага міжнароднага кінафорума “Лістапад” Вадзіму Рузаву. Па яго словах, гімн “Залатога крыжа” заклікае ўсе народы несці мір і сяброўства.

Вераніка Лебедзева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter