Как подать иск на соседа и вернуть деньги за некачественные товары

Давернае кіраванне

Днямi купіла, як  высветлiлася, ня-якасныя прадукты харчавання. І атруцілася пасля ўжывання іх. Якімі павінны быць мае дзеянні, каб дамагчыся грашовай кампенсацыі за нанесеную мне шкоду?
Не магу дакладна вызначыць: ці падпадаю  я пад пералік тых, хто абавязаны перадаць у давернае кіраванне пад гарантыю дзяржавы долі ўдзелу (акцыі, правы) у статутных фондах камерцыйных арганізацый, што знаходзяцца ў іх уласнасці? Дапамажыце адказаць на гэтае пытанне. 

Алена ПРАКАПОВІЧ, г. Гомель

На пытанне адказвае Пётр КІСЯЛЁЎ, начальнік аддзела Генеральнай пракуратуры

Згодна з часткай 3 артыкула 17 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй», пунктам 3 артыкула 22 Закона «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь», Указам Прэзідэнта ад 17 сакавіка 2004 г. № 136 «Аб даверным кіраванні прыналежнымі асобным дзяржаўным службовым асобам долямі ўдзелу (акцыямі, правамі) у статутных фондах камерцыйных арганізацый» (у рэдакцыі ад 10 ліпеня 2008 г.) такі абавязак выконваюць: 

— дзяржаўныя служачыя; 

— вайскоўцы, асобы радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам да службовых асоб. 

Гэтыя асобы абавязаны ў трохмесячны тэрмін перадаць у «АСБ Беларусбанк» у давернае кіраванне адпаведныя долі ўдзелу (акцыі, правы) на час праходжання дзяржаўнай службы, ваеннай службы (службы) ва Узброеных Сілах, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях і органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Дзяржаўныя службовыя асобы, а таксама асобы, прыраўнаваныя да дзяржаўных службовых асоб, што не падпадаюць ні пад адну з вышэйзгаданых катэгорый, не абавязаныя перадаваць у давернае кіраванне пад гарантыю дзяржавы долі ўдзелу (акцыі, правы) у статутных фондах камерцыйных арганізацый, якія знаходзяцца ў іх уласнасці.

Кампенсацыя шкоды


На пытанні адказвае Ала КАМАРОЎСКАЯ, адвакат юрыдычнай кансультацыі № 2 Фрунзенскага раёна г. Мінска, магістр права

Днямi купіла, як  высветлiлася, ня-якасныя прадукты харчавання. І атруцілася пасля ўжывання іх. Якімі павінны быць мае дзеянні, каб дамагчыся грашовай кампенсацыі за нанесеную мне шкоду?

Ганна ЦІХАНАВА, г. Мінск

АДКАЗ. У першую чаргу памятайце, што купля-продаж харчовых тавараў рэгулюецца Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў». Спажывец мае права на кампенсацыю шкоды з прычыны недахопаў прададзенага тавару, а таксама права на грашовую кампенсацыю маральнай шкоды.

Калі вы купілі няякасны прадукт харчавання і яго недахопы не былі адзначаны прадаўцом, то вы маеце права вярнуць гэты тавар альбо абмяняць на працягу тэрміну прыдатнасці. Калі ў гэтым вам адмаўляюць, то звярніцеся спачатку да адміністрацыі крамы альбо рынку, у залежнасці ад таго, дзе куплялі тавар. Калі спрэчка так і не ўрэгулюецца, вы маеце права пакінуць сваю заўвагу ў кнізе заўваг і прапаноў, якую вам абавязаны выдаць па першым патрабаванні, і далей звяртацца з адпаведнымі заявамі альбо скаргамі ў вышэйстаячыя арганізацыі, органы.

Калі вы ўжылі няякасны прадукт харчавання і атруціліся ім, не спяшайцеся выкідваць альбо абменьваць яго. Вы можаце звярнуцца з заявай у цэнтр гігіены і эпідэміялогіі раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца крама, і запатрабаваць правесці праверку дадзенага гандлёвага прадпрыемства. Адначасова звярніцеся да ўрача, каб пацвердзіць дыягназ аб харчовым атручванні. Каб устанавіць прычынна-выніковую сувязь паміж няякасным прадуктам харчавання і вашым атручваннем, трэба правесці экспертызу. Калі экспертыза выявіць, што вы атруціліся менавіта тым прадуктам, што купілі ў краме або на рынку, вы маеце права патрабаваць ад прадаўца (вытворцы) пакрыцця ўсіх панесеных вамі выдаткаў, а таксама кампенсацыі шкоды, нанесенай здароўю. Акрамя таго, прадавец (вытворца) будзе несці адказнасць за парушэнне правоў спажыўца, а таксама за выпуск альбо рэалізацыю недабраякаснай прадукцыі.

Як падаць іск на суседа? 


Мне не пашанцавала з суседам па садовым таварыстве. Спачатку я яму пакорліва саступала, калі ўзнікала чарговая нагода для высвятлення адносін. Напрыклад, трывала, калі сусед пасадзіў дрэвы ў метры ад мяжы з маім участкам. Цяпер яны выраслі, плады падаюць на мой участак і ламаюць пасаджаныя кветкі. Гэта ўсяго штрых, а іх нямала ў нашых узаемаадносінах. Падкажыце, калі ласка, ці можна падаць у суд на суседа па дачы з нагоды  тых жа дрэў, пасаджаных без выканання адпаведных патрабаванняў?
Анастасія Пятроўна, г. Гомель

АДКАЗ. Іск аб абароне права ўласнасці ад парушэнняў, не звязаных з пазбаўленнем валодання, называецца негаторным. Яго можа падаць не толькі ўласнік (у дадзеным выпадку зямельнага ўчастка), але і асоба, якая валодае ім на іншым праве (напрыклад, аператыўнае кіраванне, пажыццёва спадчыннае валоданне, арэнда). Да дадзенага патрабавання іскавая даўнасць не прымяняецца.

Згодна з арт. 48 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса іскавая заява ў дадзеным выпадку падаецца ў суд па месцы знаходжання зямельнага ўчастка. Пры падачы іску неабходна выплаціць дзяржпошліну ў памеры трох базавых велічынь, як за патрабаванне немаёмаснага характару.

Пазначце ў іску месца размяшчэння вашых з суседам зямельных участкаў, назву садовага таварыства, да якога яны адносяцца. Удакладніце, у чым канкрэтна заключаюцца дзеянні суседа, у выніку якіх парушаецца ваша права ўласнасці або карыстання зямельным участкам (у дадзеным выпадку — сусед выгадаваў дрэвы на сваім участку, але плады ад іх падаюць на чужы ўчастак і ламаюць кветкі).

Галоўнае, каб у іску было зразумела выкладзена, якія правы парушаюцца і ў выніку якіх дзеянняў. У пацвярджэнне парушэння вашых правоў вы можаце прадставіць суду фатаграфіі, папрасіць, каб далі паказанні сведкі. У іску неабходна пазначыць, якім чынам адказчык павінен ліквідаваць перашкоды, якія вам учыняе. У вашым выпадку гэта можа быць патрабаванне перасадзіць дрэвы або часткова абрэзаць галіны, якія знахо-дзяцца на вашым участку.

Такім чынам, вы, Анастасія Пятроўна, можаце звярнуцца ў суд з іскам аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права карыстання зямельным участкам. Аднак, перш чым гэта зрабіць, можна яшчэ раз паспрабаваць дамовіцца з суседам мірна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter