Даспехі рыцарам да твару

Музей Новага замка ў Гродне наладзіў выставу сярэднявечных даспехаў і зброі.
Музей Новага замка ў Гродне наладзіў выставу сярэднявечных даспехаў і зброі.

Некаторыя часткі касцюма сярэднявечнага воіна, як, напрыклад, шлем турнірнага даспеху пад назвай “Жабіна галава”, важаць 20 кілаграмаў, таўшчыня брані элементаў — цэлы сантыметр. Адна з жамчужын калекцыі — поўны рыцарскі даспех: ён пацягнуў аж на 30 кілаграмаў.

Аўтарам жа гэтых работ з’яўляецца магілёўскі майстар Сяргей Нурматаў.
Дарэчы, усе прадстаўленыя на выставе экспанаты маюць рэальныя прататыпы. Напрыклад, рыцарскія даспехі ХVІ–ХVІІ стагоддзяў — дакладныя копіі тых, што прадстаўлены ў адным з варшаўскіх музеяў. Магілёўскі майстар імкнуўся і працэс вырабу элементаў зброі максімальна наблізіць да гістарычнага арыгінала.

У Гродне выстава заканчвае вандраванне па Беларусі, вясной экспанаты вернуцца да майстра.

Іван Мірскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter