В Евразийском экономическом союзе приняты меры по предотвращению ввоза на территорию ЕАЭС из третьих стран опасной продукции

Дарогу якаснаму тавару

Адпаведнае рашэнне прынята Еўразiйскiм мiжурадавым саветам. Асноўная мэта дакумента — абарона агульнага рынку ЕАЭС ад увозу з трэцiх краiн небяспечнай або без належнага пацвярджэння бяспекi прадукцыi з дапамогай аднастайнага прымянення дзяржавамi саюза паняцця «ўпаўнаважаная вытворцам асоба». Для гарантавання бяспекi тавараў упаўнаважаныя замежнымi вытворцамi асобы павiнны дзейнiчаць ад iмя гэтага вытворцы пры ацэнцы адпаведнасцi i выпуску ў абарачэнне прадукцыi на мытнай тэрыторыi саюза, а таксама несцi адказнасць пры яе неадпаведнасцi нормам саюзных тэхнiчных рэгламентаў.

Неабходнасць такiх мер член Калегii (мiнiстр) па тэхнiчным рэгуляваннi Еўразiйскай эканамiчнай камiсii Вiктар Назаранка патлумачыў наступным:

 — Практыка адвольнага прымянення палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС на нацыянальным узроўнi прывяла да беспрэцэдэнтна спрыяльных умоў паставак на адзiны саюзны рынак iмпартнай прадукцыi, бяспека якой належным чынам не была пацверджана. Недастатковы ўзровень абароненасцi рынку Саюза ад небяспечнай прадукцыi аказвае значны ўплыў на канкурэнтаздольнасць на ўнутраным рынку прадукцыi краiн ЕАЭС, што, у сваю чаргу, прыводзiць да значных дадатковых выдаткаў i страт прамысловасцi бiзнесу дзяржаў — членаў саюза.

ЕЭК разлiчвае, што прынятае рашэнне Мiжурадавага савета прымусiць як удзельнiкаў працэсаў акрэдытацыi i ацэнкi адпаведнасцi, так i адпаведныя ўпаўнаважаныя органы краiн Саюза правесцi рэвiзiю ўсiх выда­дзеных дакументаў аб адпаведнасцi ўвазной у ЕАЭС прадукцыi патрабаванням тэхнiчных рэгламентаў.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter