Пад снежнай коўдрай спяць палі,
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі...
Гэты верш вось ужо шмат гадоў вучаць дзеткі ў школах і дзіцячых садках. Але ў іх аўтара напісана і шмат дарослых твораў — чаго вартыя назвы зборнікаў «Тэмпы-кантрасты», «Баявыя песні» і нават проста «Ха». І падпісваўся ён часам «з прэтэнзіяй» — Себасцян Старобінскі. Нарадзіўся паэт, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як Мікола Хведаровіч, 115 гадоў таму.
Давайце ўспомнім незвычайныя факты з яго біяграфіі.
1. Быў вучнем Цыялкоўскага
Канстанцін Цыялкоўскі
Хведаровіч пасля напіша паэму пра Цыялкоўскага і Калугу.
2. Стварыў з братам літаратурную суполку
Пасля вяртання з бежанства Хведаровіч ваюе ў атрадзе асобага прызначэння, заканчвае рабфак, друкуе вершы. А вось радкі з кнігі «Валерый Маракоў. Лёс, хроніка, кантэкст»: «1927 г. Н.Чарнушэвіч разам з Я.Бобрыкам, А.Гурло, А.Звонакам, Т.Кляшторным, І.Плаўнікам, Я.Туміловічам і М.Хведаровічам арганізоўваюць новае літаратурнае аб’яднанне «Пралетарска‑сялянская беларуская літаратурная суполка» — «Пробліск».Н.Чарнушэвіч — гэта родны брат Міколы Нічыпар, паэт, драматург. Менавіта таму і давялося Міколу браць псеўданім Хведаровіч.
3. Падчас рыбалкі страціў сябра
Андрэй Александровіч
Як пісаў даследчык Леанід Маракоў, на пачатку ліпеня 1938 года ў нядзельную раніцу Мікола быў на рыбалцы разам са сваім сябрам Андрэем Александровічам, намеснікам старшыні саюза пісьменнікаў. Да іх падышлі людзі ў форме і прапанавалі Александровічу прайсці з імі. Той сунуў Міколу вуды, папрасіў патрымаць: «Праз гадзіну вярнуся».
Не вярнуўся. Атрымаў пятнаццаць гадоў лагераў.
4. Захаваў перадсмяротны верш Міхася Чарота
Прадажных здрайцаў ліхвяры
Мяне заціснулі за краты.
Я прысягаю вам, сябры,
Мае палі,
Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!
Міхася Чарота расстралялі ў 1937‑м. Дзякуючы Хведаровічу яго апошнія радкі былі надрукаваны ў альманаху «Дзень паэзіі» ў 1965 годзе.
5. Пісьменнікі баяліся патрапіць у ягоную кнігу
Акрамя вершаў, Хведаровіч пакінуў успаміны. Калі ён пісаў кнігу «Памятныя сустрэчы», пайшла чутка, што лепей не трапляць у яе. Нібыта як напіша Хведаровіч пра каго, той у хуткім часе і з жыцця выправіцца. Вядома, быў гэта проста «чорны гумар», кніга выйшла і дасюль з’яўляецца неацэннай крыніцай звестак па гісторыі беларускай літаратуры.Памёр Мікола Хведаровіч у 1982 годзе, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Яго вершы можна знайсці ў школьнай праграме.
cultura@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.

