“Вечам дыяспары” называюць Кансультатыўны савет кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло яго першае пасяджэнне. Цяпер у веча ўваходзіць дваццаць вядомых людзей з беларускай дыяспары ў Расіі, Літве, Латвіі, Польшчы, Малдове, Эстоніі. Дзверы савета адкрыты для лідараў іншых беларускіх суполак з розных краін.
— Мы спадзяемся, што Кансультатыўны савет не будзе закрытым, скаваным як па колькасці ўдзельнікаў, так і па геаграфіі краін, якія яны будуць прадстаўляць, — адразу падкрэсліў, вітаючы землякоў у Авальнай зале бібліятэкі, міністр культуры Беларусі Павел Латушка. — Для нас вельмі важна, каб склад гэтага савета пашыраўся.
Гасцей сустракалі пры ўваходзе ў залу беларускай песняй артысты гурта “Церніца”, на пасяджэнне прыйшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі, адукацыі — па родзе службы яны найчасцей кантактуюць з беларусамі замежжа. Дарэчы, па ходзе сустрэчы госці пажадалі надалей запрашаць да гутарак і прадстаўнікоў Саўміна. “Мы маем намер вырашаць тут і пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў,” — абгрунтавала прапанову адна з удзельніц.
[
Такім чынам, намеры ў членаў савета сур’ёзныя. Планы вялікія. І хоць Кансультатыўны савет яшчэ “намацвае” месцы прыкладання сваіх сіл, ды, па ўсім бачна, не абмяжуецца ён разглядам толькі пытанняў культурна-асветніцкай работы дыяспары. Спачатку ён ствараўся пад эгідай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Па ходзе справы ж аказалася: менавіта культурныя пытанні ў рабоце з дыяспарай, бадай што, прыярытэтныя. Такім чынам, сёння “веча дыяспары” ўзначальвае Павел Латушка, а Упаўнаважаны — Леанід Гуляка — намеснік старшыні.
На пачатку пасяджэння міністр культуры, зрабіўшы агляд таго, што робіцца цяпер дзяржавай па розных напрамках на карысць беларускай культуры, паставіў пытанне: якія кірункі ведамства можа прапанаваць для супрацоўніцтва з беларусамі замежжа? І далей акрэсліў свае меркаванні. З іх вынікала: міністэрства гатова працаваць сумесна як з грамадскімі арганізацыямі, так і з канкрэтнымі асобамі. Гэта можа быць як прадстаўленне нашай культуры за межамі краіны, так і прэзентацыя дасягненняў беларусаў замежжа на Бацькаўшчыне. Прыярытэт — “максімальна магчымае шырокае прадстаўленне беларускай культуры за мяжой, як арганічнай часткі еўрапейскай, сусветнай культуры”. “Мы разглядаем вас, гэта значыць беларускія суполі і дзеячаў беларускага замежжа, як партнёраў у прадстаўленні беларускай культуры ў краінах пражывання,” — удакладніў П.Латушка.
Адным з важных пытанняў на парадку дня савета было абмеркаванне Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі крытычных заўваг, якія выказалі ўдзельнікі Пятага з’езда беларусаў свету — ён прайшоў летась. “Гэты дакумент створыць сістэму вырашэння дзяржаўнымі ўстановамі тых пытанняў, які ставяць беларускія суполкі замежжа, — лічыць П.Латушка. — Прадугледжана і распрацоўка ўрадавай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі свету”. Дарэчы, адна падобная праграма, пад назвай “Беларусы ў Польшчы”, ужо эфектыўна дзейнічае.
А яшчэ міністэрства ўнесла ва ўрад праект пастановы “Аб утварэннні Інстытута культуры Беларусі”. Прычым адзін з галоўных кірункаў дзейнасці будучага інстытута — прадстаўленне беларускай культуры за мяжой, а таксама дапамога беларусам замежжа. Ужо зацверджаны і праект Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011-15 гады, паводле якога, як зазначыў міністр, “прадугледжаецца стварэнне на працягу пяці гадоў пяці культурных цэнтраў Беларусі за мяжой. Яны будуць і для вас месцам, дзе вы зможаце знайсці падтрымку і дапамогу”.
Па-ранейшаму падтрымку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будуць атрымліваць замежныя суполкі, якія шчыруюць на ніве беларускай культуры — ім будзе ісці дапамога ў набыцці музінструментаў, апаратуры, відэазапісаў, сцэнічных касцюмаў, метадычных дапаможнікаў… А яшчэ, запэўніў міністр, творчыя калектывы беларускага замежжа больш актыўна будуць запрашацца на рэспубліканскія і міжнародныя фестывалі, — такія, як “Берагіня”, “Вянок дружбы”, “Звіняць цымбалы і гармонік”, на Фестываль нацыянальных культур у Гродне і іншыя.
Абмяркоўвалася на пасяджэнні і знакавая падзея будучага года: Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету. Між іншым, такую задуму госці ўспрынялі з вялікім энтузіязмам, уносілі слушныя прапановы наконт прынцыпаў адбору удзельнікаў, часу і месца правядзення фэсту.
Вельмі зацікаўлена Беларусь і ў тым, каб нашы землякі за мяжой спрыялі вяртанню, хай сабе і ў віртуальным выглядзе, нацыянальных гістарычна-культурных каштоўнасцяў, якія апынуліся за мяжой. “Ваша дапамога тут вельмі патрэбна краіне”, — падкрэсліў П.Латушка.
Пра тое, чаго чакаюць ад работы ў Кансультатыўным савеце яго члены, мы яшчэ пагаворым пазней. А на заканчэнне гэтых нататкаў прывяду меркаванне Сяргея Кандыбовіча, старшыні савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” (Расія). Ён, як вядома, нядаўна атрымаў за сваю актыўную дзейнасць на карысць Беларусі медаль Францыска Скарыны, які і быў на лацкане яго піджака.
— Мне цікава паглядзець, чым мы, беларусы Расіі, можам быць карыснымі для Радзімы, — падзяліўся думкамі Сяргей Львовіч, былы мінчанін, які займаецца ў Маскве бізнесам. — Бо гэта ж, як я лічу, павінна быць дарога з двухбаковым рухам: мы рухаемся, ідзем насустрач планам Беларусі, а яна — насустрач нам. Што мы можам каштоўнае зрабіць, і што прапануе беларускі ўрад, беларуская дзяржава для беларусаў замежжа? Тут трэба вельмі ўважліва прыгледзецца, чым і дзе мы можам быць карыснымі адзін аднаму ў добрым сэнсе слова.
Іван Ждановіч
— Мы спадзяемся, што Кансультатыўны савет не будзе закрытым, скаваным як па колькасці ўдзельнікаў, так і па геаграфіі краін, якія яны будуць прадстаўляць, — адразу падкрэсліў, вітаючы землякоў у Авальнай зале бібліятэкі, міністр культуры Беларусі Павел Латушка. — Для нас вельмі важна, каб склад гэтага савета пашыраўся.
Гасцей сустракалі пры ўваходзе ў залу беларускай песняй артысты гурта “Церніца”, на пасяджэнне прыйшлі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі, адукацыі — па родзе службы яны найчасцей кантактуюць з беларусамі замежжа. Дарэчы, па ходзе сустрэчы госці пажадалі надалей запрашаць да гутарак і прадстаўнікоў Саўміна. “Мы маем намер вырашаць тут і пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў,” — абгрунтавала прапанову адна з удзельніц.
[Такім чынам, намеры ў членаў савета сур’ёзныя. Планы вялікія. І хоць Кансультатыўны савет яшчэ “намацвае” месцы прыкладання сваіх сіл, ды, па ўсім бачна, не абмяжуецца ён разглядам толькі пытанняў культурна-асветніцкай работы дыяспары. Спачатку ён ствараўся пад эгідай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Па ходзе справы ж аказалася: менавіта культурныя пытанні ў рабоце з дыяспарай, бадай што, прыярытэтныя. Такім чынам, сёння “веча дыяспары” ўзначальвае Павел Латушка, а Упаўнаважаны — Леанід Гуляка — намеснік старшыні.