Дапаможам нашым суродзічам

У башкірскім сяле Балтыка згарэў беларускі гістарычна-культурны цэнтр. Беларускія вучоныя гатовы дапамагчы суродзічам яго аднавіць.Хоць займаюся праблемамі беларускай дыяспары даўно, аднак асабліва не акцэнтаваў увагу на тым, што ў сяле Балтыка Іглінскага раёна Башкірыі, дзе жывуць нашчадкі перасяленцаў сталыпінскай пары, створаны Беларускі гістарычна-культурны цэнтр, а пры ім, на другім паверсе Дома культуры, быў і гістарычна-этнаграфічны музей. Нядаўна даведаўся з газеты “Саюз. Беларусь Расія”, што ў Башкірыі агонь знішчыў яго экспазіцыю. Ацалелі толькі кнігі ў асобна размешчанай бібліятэцы ды альбом з фатаграфіямі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вярнуліся з перамогай у сяло. Пажарнікам удалося адваяваць у агню першы паверх. Па іх меркаванні, у пажары вінавата маланка.
У башкірскім сяле Балтыка згарэў беларускі гістарычна-культурны цэнтр. Беларускія вучоныя гатовы дапамагчы суродзічам яго аднавіць.

Падарунак для БалтыкіХоць займаюся праблемамі беларускай дыяспары даўно, аднак асабліва не акцэнтаваў увагу на тым, што ў сяле Балтыка Іглінскага раёна Башкірыі, дзе жывуць нашчадкі перасяленцаў сталыпінскай пары, створаны Беларускі гістарычна-культурны цэнтр, а пры ім, на другім паверсе Дома культуры, быў і гістарычна-этнаграфічны музей. Нядаўна даведаўся з газеты “Саюз. Беларусь Расія”, што ў Башкірыі агонь знішчыў яго экспазіцыю. Ацалелі толькі кнігі ў асобна размешчанай бібліятэцы ды альбом з фатаграфіямі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вярнуліся з перамогай у сяло. Пажарнікам удалося адваяваць у агню першы паверх. Па іх меркаванні, у пажары вінавата маланка.
Наша дапамога жыхарам башкірскага сяла вельмі патрэбна, бо, як піша расійскай журналістка Тамара Перасыпкіна, “Балтыка асірацела, інакш і не скажаш (…) тут размяшчалася вельмі багатая нацыянальная экспазіцыя. Яе збіралі па драбніцах з 2006 года. Менавіта ў Балтыцы — сяле, дзе большую частку насельніцтва складаюць беларусы. Да таго, як трапіць у музей, экспанаты захоўваліся ў дамах балтыйцаў ды іншых беларускіх сямей, што жывуць у рэспубліцы, і беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Гэта, напрыклад, старадаўнія кнігі, прывезеныя з гістарычнай радзімы на башкірскую зямлю першымі заходнімі перасяленцамі, фатаграфіі, лісты далёкіх, у тым ліку ваенных гадоў, разнастайныя прадметы побыту, сярод якіх былі і сапраўдная беларуская калыска, і дзейсны ткацкі станок, і яшчэ вельмі многа дарагіх памяці рэчаў. Цяпер яны засталіся толькі на здымках”. Загадчыца цэнтра Ксенія Комлева расказала, што напярэдадні пажару прынеслі ў музей “некалькі старадаўніх ручнікоў ручной вышыўкі”. Паводле падлікаў, шкода ад пажару — некалькі дзясяткаў мільёнаў расійскіх рублёў, і грошай на аднаўленне будынка ў бюджэце няма.
І ўсё ж балтыйцы не губляюць апымізму. Спадзяюцца сабраць новую экспазіцыю, бо ў куфэрках мясцовых беларусаў яшчэ сёе-тое засталося. Дапамагчы балтыйцам у іх бядзе паабяцаў кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ва Ўфе Васіль Новак.
Дапамогі ў такой бядзе не можа быць замнога. Таму ад імя сяброў з Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, калегаў па Інстытуце культуры Беларусі, дзе я цяпер працую, асмелюся абвясціць збор экспанатаў і сродкаў для адраджэння беларускага гістарычна-этнаграфічнага музея ў Балтыцы. Мяркую, і музеі, у тым ліку экспазіцыя “Беларусы ў свеце”, якая дзейнічае ў нашым інстытуце, падзеляцца дублікатамі сваіх артэфактаў і выданняў. Зборам іх маглі б заняцца, на мой погляд, таварыствы “Радзіма” і “Бацькаўшчына”.
Ад імя МАБ і я перадаю два экземпляры, для музея і бібліятэкі, саліднага і рэдкага ўжо выдання “Альфуркан татарскі: Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага”. Падрыхтавана яно швейцарскім беларусістам Полем Сутэрам і выдадзена яго коштам па-нямецку ў Кёльне-Веймары-Вене ў 2003-м. Потым за тыя ж сродкі стараннямі майго земляка з Астравецкага раёна Алега Герта перавыдадзена ў 2009-м у беларускім перакладзе. Хаця слова “пераклад” тут адноснае: каран-тэфсір (гэта значыць, каран з тлумачэннямі) пісаўся ў ВКЛ арабскімі пісьмёнамі, але на дзівосна чыстай (і лексічна, і фанетычна) старабеларускай мове. Нашы князі ад Альгерда да Вітаўта, узяўшы ў час войнаў крымскіх татараў у палон, не ператваралі іх у рабоў, а надзялялі зямлёй, дазволена ім было і жаніцца з протабеларускамі. І вось тыя, пануючы ў сям’і, доме, паволі рабілі сваю родную мову пануючай і ў рэлігійнай сферы існавання мужа-мусульманіна. У выніку ўзнікла дзівосная з’ява: так званыя “аль-кітабы”, ці беларуска-арабскія кнігі. Яскравы прыклад мірнага суіснавання татараў і беларусаў здзіўляў іншаземцаў яшчэ ў часы ВКЛ.
Мне ж помніцца канферэнцыя ЮНЕСКА ў Парыжы, якая арганізоўвалася магаметанскім Іранам. “Цяпер мы разумеем, — гаварылі мне ўдзельнікі абмеркавання праблемы “Усход-Захад”, — чаму ў Беларусі існуе такая ўзаемная памяркоўнасць у дачыненнях татараў і беларусаў, чаму такое суіснаванне выключае тэрарызм”.
Спадзяюся, два экземпляры кнігі (адзін ад МАБа, другі ад мяне асабіста) трапяць у Балтыку, дзе, безумоўна, жывуць і башкіры-мусульмане, існуюць змяшаныя шлюбы. Думаю, кнігі знойдуць там сваіх зацікаўленых чытачоў.

Адам Мальдзіс,ганаровы старшыня ГА “МАБ”

На здымку:
Падарунак для Балтыкі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter