Дапаможам міліцыі.Рэчыцкі РАУС УУС Гомельскага аблвыканкама вышуквае Гульшат Ягмураўну Паўлянок

(ці Паўлёнак), 17 сакавіка 1974 года нараджэння, ураджэнку Туркменістана (Ашхабадская вобласць, п. Геок-Тэпс).

(ці Паўлёнак), 17 сакавіка 1974 года нараджэння, ураджэнку Туркменістана (Ашхабадская вобласць, п. Геок-Тэпс).

Яна пражывала ў вёсцы Ведрыч Рэчыцкага раёна. 24 сакавіка 2010 года паехала на веласіпедзе з дому ў горад Васілевічы і прапала. Прыкметы: на выгляд 36 гадоў, рост 160—174 см, поўнага целаскладу, вочы карыя, валасы прамыя, пафарбаваны ў светла-русы колер. Была апранута ў шэрую вязаную шапку, балоневую карычневую куртку на маланцы, вязаную блакітную кофту, чорныя брыджы з гузікамі па баках, чорныя боты. Просьба да ўсіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне прапаўшай без вестак Г.Я. Паўлянок (Паўлёнак), паведаміць па тэлефоне ў Рэчыцы (8-02340) 2-53-03 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэл. 102.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter