Белорусские десантники вновь собираются высадиться на Северном полюсе

Дапамога з нябёсаў

Беларускія дэсантнікі зноў збіраюцца высадзіцца на Паўночным полюсе. Плануецца, што яны паўдзельнічаюць у адпрацоўцы гуманітарнай аперацыі дапамогі паветраным судам, якія церпяць бедства ў раёне Паўночнага полюса, у Паўночным Ледавітым акіяне.


Намеснік камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы палкоўнік Уладзіслаў Сцепанюк адзначыў, што ў мінулым годзе парашутным спосабам дэсантаваліся 45 чалавек, у бягучым плануецца, што гэта зробяць 300. Будуць задзейнічаны некалькі самалётаў Іл-76. Разам з беларускімі дэсантнікамі ў аперацыі плануюць удзельнічаць вайскоўцы з Расіі, Арменіі і Таджыкістана.


Падрыхтоўка да мерапрыемства пройдзе ў сакавіку, само дэсантаванне запланавана на красавік. Рыхтавацца нашы вайскоўцы будуць у Пскове разам з расійскімі дэсантнікамі. Падрыхтоўка будзе ўключаць мноства элементаў, сярод якіх асабліва важным лічыцца ўменне дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Безумоўна, беларускім дэсантнікам спатрэбяцца навыкі арыентавання на мясцовасці, веданне тапаграфіі. А таксама ўменне аказваць медыцынскую дапамогу, здабываць ваду, перамяшчацца, выкарыстоўваючы снегаступы, лыжы і нават сабачыя запрэжкі.

Дарэчы, паветрана-дэсантную падрыхтоўку нашы вайскоўцы будуць удасканальваць у Расіі. Так, у Мінск з працоўным візітам ужо прыбыла дэлегацыя камандавання Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Прадстаўнікі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі ўдакладняць парадак, тэрміны і ўмовы правядзення сумесных мерапрыемстваў у гэтым годзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter