Даніна памяці і павагі

У Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе зладзілі літаратурна-музычны вечар, прысвечаны народнаму паэту Беларусі Максіму ТанкуСёлета — 100-я ўгодкі вялікага паэта, і беларусы Даўгаўпілса вырашылі сабрацца разам, каб ушанаваць памяць пра яго. На вечарыне гучалі вершы паэта ў выкананні сяброў суполкі “Уздым” Яўгеніі Гуляевай, Галіны Сантоцкай, Вольгі Паўловіч, Барыса Іванова, Марыі Памецькі, Тэрэзы Паўлавай. Чыталі Танкавы творы і дзеці, Артур Каладынскі і Максім Паташоў. Песню Уладзіміра Мулявіна “Завушніцы” на верш Максіма Танка хораша спявалі Уладзімір Лі і Аляксандр Лапа. А калі ішла размова пра чарнобыльскую тэму ў творчасці паэта, саліст Павел Прозар выканаў знакаміты твор Шуберта “Ave Marija”. Свой гожы ўнёсак у канцэрт зрабілі ансамбль “Купалінка” і салістка Зінаіда Сіліня — яны праспявалі некалькі беларускіх народных песень. І фальклорныя матывы былі вельмі дарэчы. Бо, як вядома, сапраўдны паэт вучыцца паэтычнаму майстэрству і ў свайго народа. Ансамбль “Лянок” упрыгожыў вечар беларускім народным танцам. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька прачытаў свой верш, прысвечаны Максіму Танку.
На вечарыне ў Даўгаўпілсе ўшанавалі памяць пра народнага паэта Беларусі Максіма ТанкаУ Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе зладзілі літаратурна-музычны вечар, прысвечаны народнаму паэту Беларусі Максіму Танку
Сёлета — 100-я ўгодкі вялікага паэта, і беларусы Даўгаўпілса вырашылі сабрацца разам, каб ушанаваць памяць пра яго. На вечарыне гучалі вершы паэта ў выкананні сяброў суполкі “Уздым” Яўгеніі Гуляевай, Галіны Сантоцкай, Вольгі Паўловіч, Барыса Іванова, Марыі Памецькі, Тэрэзы Паўлавай. Чыталі Танкавы творы і дзеці, Артур Каладынскі і Максім Паташоў. Песню Уладзіміра Мулявіна “Завушніцы” на верш Максіма Танка хораша спявалі Уладзімір Лі і Аляксандр Лапа. А калі ішла размова пра чарнобыльскую тэму ў творчасці паэта, саліст Павел Прозар выканаў знакаміты твор Шуберта “Ave Marija”. Свой гожы ўнёсак у канцэрт зрабілі ансамбль “Купалінка” і салістка Зінаіда Сіліня — яны праспявалі некалькі беларускіх народных песень. І фальклорныя матывы былі вельмі дарэчы. Бо, як вядома, сапраўдны паэт вучыцца паэтычнаму майстэрству і ў свайго народа. Ансамбль “Лянок” упрыгожыў вечар беларускім народным танцам. Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька прачытаў свой верш, прысвечаны Максіму Танку.
З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся консул Генеральнага консульства Беларусі ў Даўгаўпілсе Юрый Давыдоўскі і руская паэтэса Фаіна Осіна. Яны гаварылі пра вялікі ўклад беларускага класіка ў айчынную і сусветную літаратуру, яго грамадскую актыўнасць.
На імпрэзе была арганізавана выстава кніг Максіма Танка. Адну з іх, з аўтографам паэта, прынёс гісторык і краязнаўца Мікола Паўловіч. На вечарыне дэманстравалася і слайд-праграма, якая распавядае пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Дарэчы, падрыхтавана яна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Яніна Васілеўская, г. Даўгаўпілс, Латвія

Дарэчы. Як патлумачыла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева, спецыяльная слайд-праграма, прысвечаная юбілею Максіма Танка, падрыхтавана на аснове дакументаў і фотаздымкаў як з фондаў Музея літаратуры, так і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Тэксты, якія суправаджаюць візуальны рад, пададзены як на беларускай, так і варыятыўна на рускай, англійскай, польскай і літоўскай мовах. Праз Міністэрства замежных спраў такія слайд-праграмы ў лічбавым фармаце дасланы ў розныя дыппрадстаўніцтвы. І ў актывістаў беларускіх суполак за мяжой ёсць магчымасць скарыстаць гэтыя напрацоўкі музейшчыкаў пры правядзенні творчых вечарын у гонар народнага паэта Беларусі Максіма Танка. А вялікая перасоўная выстава, падрыхтаваная да юбілею ў Музеі літаратуры, ужо дэманставалася на Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім, а з 27 верасня яна адкрыецца ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве.

На здымку:
На вечарыне ў Даўгаўпілсе ўшанавалі памяць пра народнага паэта Беларусі Максіма Танка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter